Рус Бел Eng 中文

Паседжанне па ўтварэнні Магілёўскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28 склікання адбудзецца 24 лістапада

Сумеснае пасяджэнне прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта па ўтварэнні Магілёўскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання адбудзецца 24 лістапада ў 10.00 у зале селектарных нарад аблвыканкама (г.Магілёў, вул. Першамайская, д.71).

Даведачна:

У адпаведнасці з артыкулам 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь на сумесным пасяджэнні маюць права прысутнічаць прадстаўнікі палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, грамадзян, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад камісіі.

Аб яўцы на сумеснае пасяджэнне камісіі неабходна паведаміць загадзя па тэлефоне: (80222) 32 66 51, 32 68 45.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая