Рус Бел Eng 中文

Педагагічную дынастыю з 278-гадовым стажам працы будуць ушаноўваць прафсаюзы ў Глуску

Прафсаюзная народна-патрыятычная акцыя «Мы – разам!» збярэ 24 жніўня ў Глуску амаль 700 гледачоў. Мерапрыемства стартуе ў 18.00 на цэнтральным стадыёне райцэнтра і будзе ўключаць выступленне вядомых эстрадных артыстаў і фіналістаў рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу «Новыя імёны Беларусі», а таксама ўшанаванне заслужаных працоўных дынастый раёна.

Акрамя таго, актывісты прафсаюзнага руху краіны і папулярныя беларускія выканаўцы павядуць дабрачынную акцыю – прымуць удзел у афарбоўцы малых архітэктурных формаў і дзіцячага гульнявога абсталявання на тэрыторыі ДУА «Яслі-сад г. Глуска». Работы ў навучальнай установе пачнуцца ў 15.00.

У рамках бясплатнага вячэрняга канцэрта раённае аб’яднанне прафсаюзаў ад імя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ўзнагародзіць шэраг сацыяльных партнёраў і найбольш актыўных старшынь прафсаюзных камітэтаў. Акрамя таго, на сцэну паднімуцца прадстаўнікі вядомых працоўных дынастый, сярод якіх – сям’я Тараховіч – Атлас, якая прапрацавала на ДЛГУ «Глускі лясгас» больш за 60 гадоў. За добрасумленную працу на карысць раёна будзе адзначана дынастыя Лушчык з аграгарадка Заеліца, якая прысвяціла працы ў ААТ «Аграфірма Слаўгарадскі» больш за 50 гадоў.

Таксама прафсаюзамі будзе ўзнагароджана педагагічная дынастыя, агульны стаж работы членаў якой складае 278 гадоў. У яе складзе – настаўнікі гісторыі, фізікі і матэматыкі, беларускай мовы і літаратуры, дырэктары навучальных устаноў і інш. Родапачынальнік дынастыі Іван Андрэевіч Верамейчык выкладаў гісторыю, аднак у 1939 годзе быў прызваны ў рады Савецкай Арміі і загінуў 19 студзеня 1944 года. Сямейную справу працягнула яго жонка, дзеці і ўнукі.

У гэтым годзе Глуск стаў 15-м беларускім горадам, які прымае ўдзельнікаў рэспубліканскай акцыі «Мы – разам!». Яна праходзіць пад лозунгам «З вялікай любоўю да малой радзімы». Усяго ж, пачынаючы з 2015 года, канцэрты прайшлі больш чым у 160 гарадах і раённых цэнтрах краіны.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "рэгіёны":

21.02.2019 - 08:30 | Губернатары на зборы па ваеннай бяспецы прайшлі агнявую падрыхтоўку ў Асіповіцкім раёне

На базе 51-й артылерыйскай брыгады Асіповіцкага раёна прайшлі зборы «Ваенная бяспека і абарона Рэспублікі Беларусь» са старшынямі выканаўчых камітэтаў абласцей (Мінска) і іх намеснікамі, якія курыруюць пытанні тэрытарыяльнай абароны.

19.02.2019 - 11:05 | У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі пад вогненную хвалю трапілі жылы дом і гараж

У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі адбылося два пажары. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла в. а. старшага інспектара Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю рэгіянальнага ўпраўлення МНС Ганна Сташкевіч.

14.02.2019 - 14:48 | У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі адбылося два пажары

У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі адбылося два пажары. Пра гэта паведамілі ў цэнтры бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС.

12.02.2019 - 13:56 | Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне старшынёй Клічаўскага райвыканкама Віктара Рабкаўца

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 лютага разгледзеў кадравыя пытанні.

12.02.2019 - 08:07 | Спартыўная тэма набірае папулярнасць: у Антонаўцы гуляюць у валейбол, у Касцюковічах – у хакей

Зноў адкрылася днямі спартыўная зала ў сацыяльным цэнтры аграгарадка Антонаўка Чавускага раёна. Адкрыццё адзначылася таварыскім валейбольным матчам паміж камандамі жыхароў Антонаўкі і суседняга аграгарадка Каменка. Падчас гульні не пуставалі і глядацкія месцы – 40 балельшчыкаў прыйшлі падтрымаць мясцовых валейбалістаў-аматараў.