На сайте проводятся технические работы. Возможны перебои в работе сайта.

Приносим извинения за доставленные неудобства.

Рус Бел Eng 中文

Пералік асноўных лекаў для льготнага забеспячэння ў Беларусі пашыраны

Міністэрства аховы здароўя пракаментавала новую рэдакцыю пераліку асноўных лекавых сродкаў, устаноўленага пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 16 ліпеня 2007 года №65. Унесеныя ў дакумент змены накіраваны на пашырэнне льготнага забеспячэння пры лячэнні пацыентаў з найбольш цяжкімі і распаўсюджанымі захворваннямі, паведамляецца на сайце ведамства.

У спіс уключана 39 новых лекаў айчыннай і замежнай вытворчасці, у тым ліку антыкаагулянты – рывараксабан і дабігатран, базентан для лячэння лёгачнай гіпертэнзіі ў дзяцей, дарагія лекі для лячэння імунных захворванняў, камбінаваныя лекі для лячэння бранхіяльнай астмы, паркінсанізму, туберкулёзу і ВІЧ.

«Пытанні лекавага забеспячэння насельніцтва знаходзяцца на пастаянным кантролі Міністэрства аховы здароўя, ведамства актыўна працуе з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый пацыентаў і ўносіць змены з улікам іх патрэб. Так, пашыраны пералік лекаў і перавязачнага матэрыялу для забеспячэння пацыентаў усіх узростаў з булёзным эпідэрмолізам», – гаворыцца ў паведамленні.

Прынцып прызначэння і продажу камбінаваных лекавых сродкаў з аптэк не змяніўся, акрамя фіксаванай, урач мае права прызначыць свабодную камбінацыю лекавых сродкаў з прэпаратаў, якія ўваходзяць у пералік.

Абноўлены спіс размешчаны на сайце Міністэрства аховы здароўя.

Пералік асноўных лекавых сродкаў – спіс лекаў, які выкарыстоўваецца для льготнага, у тым ліку бясплатнага, забеспячэння пры аказанні медыцынскай дапамогі ў амбулаторных умовах.

БЕЛТА
 

 

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "здароўе":

15.02.2019 - 09:40 | Акцыя па прафілактыцы ІППШ пройдзе ў Магілёўскай вобласці 21 лютага

Акцыя «Думай сёння, каб жыць заўтра!» па прафілактыцы інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, пройдзе ў рэгіёне 21 лютага. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім абласным скурна-венералагічным дыспансеры.

13.02.2019 - 10:34 | КДК Магілёўскай вобласці падвёў вынікі «гарачай лініі» з насельніцтвам па праблемах у сферы аховы здароўя

У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці правялі «гарачую лінію» па пытаннях якасці медабслугоўвання ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя.

Усяго паступіў 71 званок, у тым ліку ад жыхароў абласнога цэнтра – 31 зварот.

12.02.2019 - 08:10 | У пік сезоннага ўздыму захворвання на ВРІ ў школах і садках Магілёва штодня адсочваюць сітуацыю

У пік сезоннага ўздыму захворвання на ВРІ ў школах і садках Магілёва штодня адсочваюць сітуацыю. Згодна з правіламі, прыпыніць навучальны працэс могуць толькі пры ўмове, што больш за 30% школьнікаў не прыйдзе на заняткі па прычыне хваробы.

06.02.2019 - 09:57 | У Магілёўскай вобласці ў 2018 годзе зарэгістравана 44 выпадкі шаленства сярод жывёл

Штогод у арганізацыі аховы здароўя Магілёўскай вобласці па аказанне медыцынскай дапамогі звяртаецца больш за 3 тыс. чалавек, якія пацярпелі ад укусаў, абдрапвання, аслюнення жывёламі. У большасці выпадкаў нельга выключыць небяспеку заражэння шаленствам.

04.02.2019 - 09:12 | Антытытунёвы дэкрэт №2 ўступіць у сілу 27 ліпеня

Дэкрэт №2, якім становіцца больш жорсткім антытытунёвае заканадаўства ў Беларусі, уступіць у сілу 27 ліпеня 2019 года.