Рус Бел Eng 中文

Пераможцам абласнога конкурсу «Містар-супермэн» стаў навучэнец Бабруйскага лесатэхнічнага каледжа Андрэй Цяслёнак

Абласны конкурс «Містар-супермэн» прайшоў у Бабруйску. Удзельнікамі творчага спаборніцтва сярод членаў Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання сталі 9 прадстаўнікоў моцнай паловы чалавецтва ва ўзросце ад 18 да 31 года. Кожны з іх прайшоў жорсткі адбор на адпаведнасць шэрагу патрабаванняў: рост, не ніжэйшы за 170 см, наяўнасць музычнага слыху і пачуцця рытму, любоў да сцэны, а таксама адсутнасць штампа ў пашпарце.

Маладым мужчынам было прапанавана выканаць некалькі заданняў, справіцца з якімі можна было толькі праявіўшы знаходлівасць, чароўнасць, крэатыўнасць і ўменне імправізаваць. Напрыклад, у выпрабаванні «Містар Імідж» журы ацэньвала дэфіле канкурсантаў. Аднак гаворка ішла не толькі пра ўменне прыгожа рухацца, але і аб майстэрстве пазіцыірававаць сябе як разумны, эрудзіраваны, творчы і дасціпны малады чалавек.

На этапе «Містар Патрыёт» удзельнікам неабходна было прэзентаваць родны горад і наглядна перадаць свае патрыятычныя пачуцці да малой радзімы. У конкурсным выпрабаванні «Містар Рамантык» маладыя людзі разыгравалі ў тэатральнай мініяцюры ролю закаханага – персанажаў вядомых літаратурных твораў або кінастужак. У гэтым выпрабаванні віталіся касцюмы і музычнае афармленне, а ацэнкі выстаўляліся за акцёрскае майстэрства, эмацыйнасць, шчырасць і пераканаўчасць.

Конкурс «Містар Крэатыў» меў на ўвазе пастаноўку на сцэне нумара з элементамі шоу, у якім раскрываецца хобі маладога чалавека. А ў выпрабаванні «Бал» удзельнікі дэманстравалі свае танцавальныя здольнасці. Ім было прапанавана падрыхтаваць танец на выбар: вальс, рускі народны або сучасны танец, танга, брэйк-данс, хіп-хоп і гэтак далей.

Па выніках усіх конкурсных выпрабаванняў былі названы пераможцы. Першае месца заняў навучэнец Бабруйскага лесатэхнічнага каледжа Андрэй Цяслёнак, другое – аператар агрэгатных ліній сартавання і перапрацоўкі бярвення ААТ «ФанДАК» Сяргей Грыняк, трэцяе – ляснічы Мсціслаўскага лясніцтва ДЛГУ «Горацкі лясгас» Міхаіл Сцяпанаў.

Намінацыя «Містар-Крэатыў» прысвоена аператару кацельні 5-га разраду ААТ «Магілёўдрэў» Дзмітрыю Раманаву, «Містар-Талент» – майстру лесу Пятровіцкага лясніцтва ДЛГУ «Бабруйскі лясгас» Глебу Пянігіну, «Містар-Артыстызм» – інжынеру-энергетыку ЗАТ «Бабруйскмэбля» Канстанціну Паўлюкову. Тытул «Містар глядацкіх сімпатый» заваяваў майстар лесу Бацэвіцкага лясніцтва ДЛГУ «Клічаўскі лясгас» Міхаіл Аўсянік, намінацыя «Містар арыгінальнасць» дасталася электраманцёру па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак»» Ягору Бяляеву, «Містар Стыль» – памочніку ляснічага Чэрыкаўскага лясніцтва ДЛГУ «Чэрыкаўскі лясгас» Мікалаю Васільеву.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "грамадства":

16.01.2019 - 13:45 | Аўтапарк падраздзяленняў Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС папоўніцца новымі машынамі

Аўтапарк падраздзяленняў Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС 17 студзеня папоўніцца 14 новымі машынамі.

16.01.2019 - 09:31 | Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне Міхаіла Лусцянкова рэктарам Беларуска-Расійскага ўніверсітэта

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 студзеня разгледзеў кадравыя пытанні, паведамляецца на афіцыйным інтэрнэт-партале кіраўніка дзяржавы.

15.01.2019 - 12:37 | Пункты абагравання і кантроль ратавальнікаў: дзе ў Магілёўскай вобласці можна бяспечна акунуцца на Вадохрышча

19 студзеня прынята купацца ў палонцы або адкрытым вадаёме. Шмат гадоў таму менавіта ў гэты дзень Ісус Хрыстос пагрузіўся ў ваду ракі Ярдан, а з нябёсаў спусціўся голуб, які апавясціў усіх пра тое, што ён З'яўляецца Сынам Божым.

10.01.2019 - 10:09 | Два цэнтры для дзяцей і моладзі плануюць адкрыць на базе былога Бабруйскага філіяла БДЭУ

Два цэнтры для дзяцей і моладзі плануюць адкрыць на базе былога Бабруйскага філіяла Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Аддзяленне закрылася ў верасні 2017 года. Яго корпус на Сацыялістычнай, 90 пакуль пустуе.

09.01.2019 - 09:28 | У Магілёве сёлета ліквідуюць апошнія смеццеправоды ў шматпавярхоўках

У Магілёве да канца бягучага года па дзяржпраграме «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» закрыюць у пад’ездах шматпавярховак апошнія смеццеправоды(іх засталося каля 100), паведаміў дырэктар Магілёўскага спецаўтапрадпрыемства Генадзь Іванчанка.