Рус Бел Eng 中文

Пераможцамі абласнога конкурсу прафмайстэрства сярод вадзіцеляў смеццявозаў сталі работнікі Клімавіцкага УКП «Камунальнік» і Магілёўскага ГКУ «Спецаўтапрадпрыемства»

Конкурс прафесійнага майстэрства па прафесіі кіроўца смеццявоза упершыню прайшоў у Магілёўскай вобласці. Спаборніцтва сабрала каля 20 удзельнікаў – работнікаў прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі з усяго рэгіёна. Спаборніцтвы адбыліся на базе абласнога «ДТСААФ» і былі прымеркаваны да 750-годдзя Магілёва.

Да ўдзелу ў конкурсе былі дапушчаны толькі тэхработнікі, якія за апошнія 12 месяцаў не былі вінаватымі ў ДТЗ, а таксама не прыцягваліся за парушэнні працоўнай і вытворчай дысцыпліны. На шляху да перамогі ім трэба было пераадолець некалькі этапаў: конкурс на веданне Правілаў дарожнага руху, праверку ведання самой тэхнікі і яе абслугоўвання, а таксама самае відовішчнае выпрабаванне – дэманстрацыю навыкаў кіравання аўтамабілем-смеццявозам.

У выніку першае месца ў катэгорыі аўтамабіляў з задняй загрузкай заняў Васіль Ганцарэвіч з Клімавіцкага УКП «Камунальнік», другое – Іван Сліжоў са Шклоўскага УКП «Жылкамгас», трэцяе – Іван Прыгажаеў, які прадстаўляў Кіраўскае УКП «Жылкамгас». У групе аўтамабіляў з бакавой загрузкай вікторыю святкаваў работнік Магілёўскага ГКУ «Спецаўтапрадпрыемства» Аляксей Гузаў. Другім стаў кіроўца Круглянскага УКП «Жылкамгас» Мікалай Аўсяевіч, а трэцім – Аляксей Калубай з Клічаўскага УКП «Жылкамгас».

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "грамадства":

13.11.2018 - 09:41 | Абвешчаны набор у школу гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца»

Школа гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца» аб’яўляе аб пачатку чацвёртага сезона. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў кіраўнік Цэнтра гарадскіх ініцыятыў Юрый Стукалаў.

13.11.2018 - 09:01 | «Магілёўэнерга» запусціла новы сэрвіс SMS-паведамлення

РУП «Магілёўэнерга» запусціла новы сэрвіс SMS-паведамлення. Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве.

12.11.2018 - 15:25 | Месячнік па навядзенні парадку на зямлі праходзіць у Магілёўскай вобласці

Месячнік па навядзенні парадку на зямлі праходзіць у Магілёўскай вобласці. Ён будзе доўжыцца па 4 снежня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў аблвыканкаме.

12.11.2018 - 10:03 | У Магілёўскай вобласці ў першым этапе перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года задзейнічана больш за 150 рэгістратараў

У Магілёўскай вобласці праводзіцца першы этап перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года ў мэтах складання спісаў дамоў і памяшканняў у іх у гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і буйных сельскіх населеных пунктах.

09.11.2018 - 14:07 | Міжнародны дзень энергазберажэння ў Магілёве адзначаць тэматычным мерапрыемствам у ГЦ «Парк Сіці»

Міжнародны дзень энергазберажэння ў Магілёве адзначаць тэматычным мерапрыемствам у ГЦ «Парк Сіці».