Рус Бел Eng 中文

Першы чартарны рэйс з Магілёва ў Егіпет адбудзецца 24 кастрычніка

Першы чартарны рэйс з Магілёва ў Егіпет адбудзецца 24 кастрычніка. Усяго за сезон плануюць арганізаваць у Хургаду 9 рэйсаў.

Перагаворы пра палёты ў Егіпет вяліся даўно, паколькі быў попыт. У мінулым годзе з Магілёва паляцелі ў Турцыю, грунтуючыся на вопыце палётаў у Балгарыю. Усяго за сезон у гэтых напрамках перавезлі амаль 2 тыс. 350 чалавек.

У Егіпет паляцяць самалёты авіякампаніі «Белавія». Гэта будуць Боінгі 737 800 на 189 месцаў. Час палёту – каля 3,5 гадзін. Пасля Віцебска мы пакуль другі абласны цэнтр, які рэалізуе падобныя палётныя праграмы.

ТРК «Магілёў»

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая