V ФОРУМ РЭГІЁНАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

Магілёў. 10-12 кастрычніка 2018 года.

Рус Бел Eng 中文

Першыя экіпажы-тысячнікі з’явіліся на жніве ў Магілёўскай вобласці

Першыя экіпажы-тысячнікі з’явіліся на жніве ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце прафсаюза работнікаў АПК.

Так, першым тысячны рубеж па намалоце збожжа па стане на 2 жніўня пераадолеў сямейны экіпаж камбайнераў гаспадаркі ААТ «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна – Мікалай і Андрэй Дразды. Іх намалот склаў 1 040 т. Заўтра перадавому сямейнаму экіпажу будуць уручаны вымпел, дыпломы і каштоўныя падарункі ад абкама прафсаюза АПК.

І сёння літаральна праз два гадзіны пачынанне кіраўчан падтрымаў экіпаж ААТ «Агракамбінат «Зара»» Магілёўскага раёна – Аляксей Макосаў і Мікалай Мінчанка. Чакаецца, што 3 жніўня тысячны рубеж па намалоце збожжавых пераадолеюць экіпаж у складзе Мікалая Дарачкіна і Валянціна Якушава з калгаса «Радзіма» Бялыніцкага раёна і камбайнер з гаспадаркі «Гігант» Бабруйскага раёна Валянцін Тарасевіч.

На адвозцы хлеба новага ўраджаю першым тысячнікам стаў кіроўца гаспадаркі «Амкадор-Шклоў» Віталь Цямрук. Дарэчы, па стане на 2 жніўня перадавы вадзіцель ужо падыходзіць да дзвюхтысячнага выніку. Таксама тысячны рубеж па адвозцы збожжа пераадолеў малады вадзіцель гэтай жа гаспадаркі Павел Ціханаў.

ТРК «Магілёў»

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

18.10.2018 - 14:12 | Васямнаццаць беларускіх мультфільмаў увайшлі ў конкурсную праграму «Анімаёўкі – 2018»

Васямнаццаць беларускіх мультфільмаў увайшлі ў конкурсную праграму ХХІ Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка – 2018», які пройдзе 26-28 кастрычніка ў Магілёве, паведамілі на прадпрыемстве «Магілёўкінавідэапракат».

17.10.2018 - 13:15 | Ордэн Маці ўручылі шасці шматдзетным жанчынам Магілёўскай вобласці

Урачысты прыём, прысвечаны Дню маці, адбыўся сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 30 жанчын з гарадоў і раёнаў рэгіёна, якія выхавалі дастойных сыноў і дачок, перадае карэспандэнт сайта.

16.10.2018 - 11:27 | Галоўная тэма АДІ ў кастрычніку – захаванне і развіццё нацыянальнай культуры ў Рэспубліцы Беларусь

Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 18 кастрычніка ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны традыцыям беларускага народа, захаванню і развіццю нацыянальнай культуры. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.

15.10.2018 - 11:02 | Агульная сума падпісаных на Форуме рэгіёнаў кантрактаў перавысіла $ 500 млн – Міхаіл Мясніковіч

На V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі падпісана кантрактаў на суму больш за $500 млн. Такія даныя ў праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» прывёў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.

15.10.2018 - 09:32 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 20 кастрычніка першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда

Прамую тэлефонную лінію правядзе 20 кастрычніка першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Іванавіч Чыкіда. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.