Рус Бел Eng 中文

Плывец Ігар Бокій заваяваў тры залатыя ўзнагароды на ЧС сярод паралімпійцаў ў Мехіка

Ігар Бокій заваяваў тры залатыя ўзнагароды на чэмпіянаце свету сярод атлетаў з абмежаванымі магчымасцямі, які праходзіць у Мехіка.

У катэгорыі S13 бабруйчанін перамог на дыстанцыях 100 м на спіне – 57,45 сек., 100 м батэрфляем – 54,75 сек., 400 м вольным стылем – 4 мін. 03,74 сек. Яшчэ два залатыя медалі ў скарбонку каманды прынёс Рыгор Зузілаў, які ў катэгорыі S11 (татальна сляпых) быў першым на 100 м батэрфляем – 1 мін. 11,81 сек. і 100 м вольным стылем – 1 мін. 01,27 сек. У актыве беларускіх плыўцоў таксама тры сярэбраныя ўзнагароды.

На папярэднім сусветным форуме сярод паралімпійцаў у Глазга беларусы заваявалі дзевяць медалёў, з іх шэсць залатых на рахунку Ігара Бокія.

Чэмпіянат свету па плаванні сярод атлетаў з абмежаванымі магчымасцямі працягнецца ў Мехіка да 7 снежня.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая