Рус Бел Eng 中文

Пошукавы клуб «ВІККРУ» знайшоў дакладнае месца легендарнай бітвы пры Галоўчыне 1708 года

Выйшаў 11-ы выпуск ваенна-гістарычнага зборніка «Магілёўскі пошукавы веснік». У ім надрукаваны невядомыя да гэтага арыгінальныя дакументы баявых дзеянняў 1941 года на тэрыторыі Магілёўшчыны, а таксама вынікі разведвальнай экспедыцыі па месцах Вялікай Паўночнай вайны.

Галоўчынская бітва 1708 года стала няўдалай для расійскай рэгулярнай арміі. Але яна выявіла недахопы ў кіраванні войскамі і дапамагла лепш падрыхтавацца да новых бітваў (Добрае, Лясная, Палтава). 310 гадоў прайшло з дня легендарнай бітвы, але зямля яшчэ захоўвае нямала сведчанняў той далёкай вайны. Пошукавы клуб «ВІККРУ» ў ходзе разведвальнай экспедыцыі ўстанавіў дакладнае месца, «дзе ў апошні раз ўзышла зорка шчасця Карла XII». Да гэтага лічылася, што падзеі пры Галоўчыне развіваліся ў некалькі іншым месцы.

Таксама ў новым выпуску ваенна-гістарычнага зборніка «Магілёўскі пошукавы веснік» надрукаваны новыя матэрыялы пра падзеі лета 1941 года.

«Магілёўскі пошукавы веснік» – адзінае спецыялізаванае выданне ў Беларусі па пошуку і ўвекавечванні памяці абаронцаў Айчыны. У ім – архіўныя дакументы з Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны РФ, якія датычацца баявых дзеянняў падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Магілёўшчыны, а таксама публіцыстычныя артыкулы пошукавікаў, гісторыкаў, журналістаў, пісьменнікаў. Выданне разлічана на вучнёўскую і студэнцкую моладзь, спецыялістаў ваенных камісарыятаў, гісторыкаў, навуковых супрацоўнікаў музеяў. Веснік адрасуецца ўсім, хто цікавіцца ваеннай гісторыяй.

ТРК «Магілёў»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая