Пераможцаў конкурсу «Найлепшы будаўнічы прадукт года – 2018» узнагародзілі ў Мінску. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце спаборніцтва.
У гэтым годзе канкурэнцыя была асабліва высокай: на права насіць званне «Найлепшы будаўнічы прадукт года – 2018» прэтэндавала звыш сотні кампаній. Па ўмовах конкурсу, пры ацэнцы прадстаўленых матэрыялаў улічвалася некалькі крытэрыяў. У ліку асноўных – запатрабаванасць на рынку, адсутнасць прэтэнзій па якасці, а таксама наяўнасць станоўчых водгукаў кліентаў.
Дыплом пераможцы ў дзевяці намінацыях атрымалі 63 прадпрыемствы краіны. Сярод іх – вытворцы будаўнічай прадукцыі Магілёўскай вобласці. У катэгорыі «Найлепшы будаўнічы матэрыял (выраб) года» пераможцамі прызнаны «Крычаўцэментнашыфер» і Беларускі цэментны завод за портландцэмент, а таксама Магілёўскі металургічны завод – за чыгунны запаўняльнік для асабліва цяжкіх бетонаў і чыгунны колаты запаўняльнік.
Рэспубліканскі конкурс «Найлепшы будаўнічы прадукт года – 2018» праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва з 2004 года. Ён накіраваны на павышэнне якасці будаўніцтва ў краіне праз развіццё канкурэнтных адносін паміж прадпрыемствамі і арганізацыямі, якія прапануюць на рынку сваю прадукцыю і паслугі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.01.2021 - 15:25
11.01.2021 - 11:51
Новы рэзідэнт СЭЗ «Магілёў» плануе займацца выпускам пелет прэміум класа і індустрыяльных
30.12.2020 - 10:03
У Беларусі ствараецца сістэма адсочвання тавараў, якія вырабляюцца, экспартуюцца і імпартуюцца
23.12.2020 - 10:20