Рус Бел Eng 中文

Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці сталі пераможцамі і лаўрэатамі ХІV Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Літара»

У Мінску прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў ХІV Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара».

У ліку пераможцаў і лаўрэатаў – прадстаўнікі нашага рэгіёна. «Залатой Літары» за найлепшыя матэрыялы эканамічнай тэматыкі ўдастоена газета «Магілёўская праўда». Статуэтка ўручана Святлане Шутавай, галоўнаму рэдактару Інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці», якое цяпер выдае найстарэйшую магілёўскую газету, якая нядаўна адзначыла 100-гадовы юбілей.

Адзначаны дыпломамі журналіст Генадзь Корсакаў («Магілёўская праўда», ІА «Магілёўскія ведамасці») – у намінацыі «Найлепшы аглядальнік», Вераніка Лявіт («Родная ніва», Клімавічы) – у намінацыі «Найлепшы рэпарцёр гарадскіх, раённых, карпаратыўных і шматтыражных друкаваных выданняў, газета «Крычаўскае жыццё» – у намінацыі «Найлепшыя матэрыялы сацыяльна-эканамічнай тэматыкі», уласны карэспандэнт газеты «Звязда» па Магілёўскай вобласці Нэлі Зігуля за праект «Глуша Адамовіча» – у намінацыі «Найлепшыя матэрыялы гісторыка-краязнаўчай тэматыкі».

Усяго ў 24 намінацыях ХІV Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара» было пададзена 260 заявак.

Асноўнай мэтай конкурсу з’яўляецца ўсялякае садзеянне развіццю друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Беларусі, актуалізацыя значных тэматычных напрамкаў дзейнасці друкаваных СМІ па рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, павышэнне прафесійнага і ідэйна-змястоўнага ўзроўню друкаваных СМІ, стымуляванне творчай дзейнасці журналістаў і іншых творчых работнікаў, занятых у працэсе вытворчасці друкаваных СМІ.

Заснавальнікам конкурсу выступае Міністэрства інфармацыі Беларусі.

По материалу mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая