Рус Бел Eng 中文

Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці ўдастоены дзяржузнагарод

Дзяржаўных узнагарод удастоены 96 работнікаў розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысвоены за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, вялікі асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага і нафтахімічнага комплексаў, энергетычнай сістэмы, прамысловасці, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадаркі, будаўнічай галіны, значныя дасягненні ў сферах транспарту, гандлю, адукацыі і культуры.

У прыватнасці, ордэнам «За службу Радзіме» III ступені ўзнагароджаны трактарыст-машыніст КСУП «Аўсянка імя І. І. Мельніка»Мікалай Дземянкоў. Ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» прысвоена старшыні даччынага прадпрыемства «Авангард» Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі Леаніду Капцову.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая