Рус Бел Eng 中文

Праект «Музыка любімай анімацыі» прадставіць Магілёўская гарадская капэла 21 снежня

Праект «Музыка любімай анімацыі» прадставіць Магілёўская гарадская капэла 21 снежня. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

«Цяжка ўявіць чалавека, які б не быў знаёмы з прадукцыяй ад канала Disney, – адзначылі суразмоўцы. – Дастаткова ўспомніць кадры з мультыплікацыйнага фільма Уолта Дыснея «Аладзін» або аднаго з самых касавых мультфільмаў за ўвесь час існавання кінематографа – мультыкаў «Шрэк» і «Шрэк-2», а таксама «Мадагаскар», «Кароль Леў», «Ружовая пантэра», «Прыгажуня і Пачвара», «Халоднае сэрца» і г. д. Уолт Дысней нясе радасць і шчасце людзям, яго мова зразумелая ўсім народам свету».

На канцэрт можна прыйсці ўсёй сям’ёй, адцягнуцца ад паўсядзённых клопатаў і перанесціся ў свет казкі, чараўніцтва і захапляльных прыгод.

Падчас жывога гучання сімфанічнага аркестра і хору Магілёўскай гарадской капэлы на экране арганізуюць трансляцыю мультфільмаў.

Пачатак у 18.30.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая