Рус Бел Eng 中文

Праграма святочных мерапрыемстваў да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу ў Магілёве

Ушанаванне найлепшых работнікаў сельскай гаспадаркі рэгіёна, пераможцаў уборачнай кампаніі 2018 года адбудзецца 17 лістапада ў Палацы культуры вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.

Заслужаныя ўзнагароды атрымае каля 90 спецыялістаў. Падарункам для прысутных стануць выступленні творчых калектываў. Будуць арганізаваны выставы-прэзентацыі прадпрыемстваў перапрацоўкі Прыдняпроўскага краю і выязны гандаль.

Урачыстае мерапрыемства прымяркуюць да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, які ў гэтым годзе адзначаецца ў Беларусі 18 лістапада.

Праграма святочных мерапрыемстваў, прысвечаных

Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

09.00-19.00         - работа выставы-кірмашу народнай творчасці «Ураджай талентаў Магілёўшчыны» (адкрытыя пляцоўкі каля Палаца культуры вобласці і Лядовага палаца)

  •                             работа аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання «Дажынкавы пачастунак»
  •                             выстава-продаж вырабаў устаноў адукацыі Магілёўскай вобласці «Вуліца маладосці, навукі і творчасці»
  •                             тэматычная пляцоўка «Магілеўская майстэрня»
  •                             выстава сельскагаспадарчай тэхнікі;
  •                             правядзенне спартыўных спаборніцтваў і конкурсаў установамі спорту Магілёўскай вобласці «Вуліца спартыўная»
  •                             канцэртныя выступленні творчых калектываў на святочнай пляцоўцы «Ля фантана»                          

12.00                   - урачыстая сустрэча афіцыйных дэлегацый перадавікоў аграпрамысловага комплексу раёнаў і гарадоў Магілёўскай вобласці (пляцоўка каля Палаца культуры вобласці).

12.30                   - адкрыццё выставы члена Беларускага Саюза мастакоў Л.В.Журавовіч «Аб творчасці, каханні і самай звычайнай глыбінцы» (выставачная зала Палаца культуры вобласці)

12.30-13.00         - паказ-дэфіле дзявочых касцюмаў  «Залатая саломка» (фае Палаца культуры вобласці)

13.00-15.30         - урачыстая цырымонія ўзнагароджання перадавікоў аграпрамысловага коплексу Магілёўскай вобласці і святочны канцэрт, прысвечаны Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу (канцэртная зала Палаца культуры вобласці)

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая