Рус Бел Eng 中文

Прамую лінію правядзе 9 снежня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктар Некрашэвіч

Прамую тэлефонную лінію правядзе 9 снежня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктар Уладзіміравіч Некрашэвіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Курыруюцца: эканоміка, цэнаўтварэнне, інвестыцыйная дзейнасць, статыстыка і аналіз, каштоўныя паперы, прадпрымальніцтва, праца і заработная плата, занятасць, гандаль, аказанне паслуг насельніцтву, страхавая дзейнасць, мытная справа, дзяржаўныя знакі, каштоўныя металы, развіццё будаўнічага комплексу, архітэктуры і горадабудаўніцтва, надзвычайных сітуацый, сувязі, транспарту і камунікацый.

Адначасова са сваімі праблемамі да старшыні гарадскога Савета дэпутатаў Сяргея Барысавіча Іванова насельніцтва Магілёва можа звярнуцца па тэлефоне (8 0222) 42-21-02. З жыхарамі Бабруйска будзе працаваць кіраўнік спраў гарвыканкама Людміла Сяргееўна Пагуда – (8 0225) 76-21-41.

Таксама ў суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх райвыканкамах Магілёўскай вобласці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая