Рус Бел Eng 中文

Прамую тэлефонную лінію правядзе 14 ліпеня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі

Прамую тэлефонную лінію правядзе 14 ліпеня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Адначасова са сваімі праблемамі да старшыні гарвыканкама Уладзіміра Міхайлавіча Цумарава насельніцтва Магілёва зможа звярнуцца па тэлефоне (8 0222) 42-21-02. З жыхарамі Бабруйска будзе працаваць старшыня гарвыканкама Аляксандр Віктаравіч Студнеў – (8 0225) 76-21-41.

У суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх райвыканкамах Магілёўскай вобласці.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

15.11.2018 - 16:43 | Больш за 1,7 тыс. юнакоў Магілёўскай вобласці будуць прызваны на службу ў восеньскі прызыў

Мерапрыемства, прысвечанае адпраўцы прызыўнікоў на службу ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, іншыя войскі і воінскія фарміраванні краіны, адбылося сёння на плошчы Славы Магілёва, перадае карэспандэнт сайта.

14.11.2018 - 12:51 | Кааперацыя прамысловасці, бізнесу і навукі дазваляе атрымаць максімальны сінергетычны эфект ва ўсім ланцугу стварэння дабаўленага кошту – Руслан Страхар

Шырокае ўзаемадзеянне прамысловасці, малога бізнесу і навукі дазваляе атрымаць максімальны сінергетычны эфект ва ўсім ланцужку стварэння дабаўленага кошту. На гэта звярнуў увагу старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар, адкрываючы сёння міжрэгіянальны бізнес-форум «Кааперацыя вытворчасці, бізнесу і навукі: поспехі, праблемы, перспектывы».

13.11.2018 - 11:59 | Праграма святочных мерапрыемстваў да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу ў Магілёве

Ушанаванне найлепшых работнікаў сельскай гаспадаркі рэгіёна, пераможцаў уборачнай кампаніі 2018 года адбудзецца 17 лістапада ў Палацы культуры вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.

12.11.2018 - 12:14 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 17 лістапада намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Пархамовіч

Прамую тэлефонную лінію правядзе 17 лістапада намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Віктаравіч Пархамовіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

12.11.2018 - 09:26 | Галоўная тэма АДІ ў лістападзе – уборка ўраджаю і работа аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь

Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 15 лістапада ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны ўборцы ўраджаю і рабоце аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.