Рус Бел Eng 中文

Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 лістапада кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 лістапада кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Курыруюцца: кантроль за выкананнем дакументаў, праца са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.

Адначасова са сваімі праблемамі да старшыні гарадскога Савета дэпутатаў Сяргея Барысавіча Іванова насельніцтва абласнога цэнтра можа звярнуцца па тэлефоне (8 0222) 42-21-02. З жыхарамі Бабруйска будзе працаваць намеснік старшыні гарвыканкама Аляксандр Васільевіч Маркачоў – (8 0225) 76-21-41.

Таксама ў суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх райвыканкамах Магілёўскай вобласці.

 

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая