Рус Бел Eng 中文

Прамую тэлефонную лінію правядзе 21 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Харытончык

Прамую тэлефонную лінію правядзе 21 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Іванавіч Харытончык. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Курыруюцца: развіццё прамысловасці, паліўна-энергетычны комплекс вобласці і яго эфектыўнасць, якасць і канкурэнтаздольнасць прадукцыі прамысловасці, навуковая, навукова-тэхнічная і інавацыйная дзейнасць, інтэлектуальная ўласнасць, стандартызацыя, жыллёвая палітыка і жыллёва-камунальная гаспадарка, збор (нарыхтоўка) і выкарыстанне адходаў у якасці другаснай сыравіны, арганізацыя грамадзянскай абароны.

Адначасова са сваімі праблемамі да кіраўніка справамі гарвыканкама Сяргея Генадзевіча Шынкарэнкі насельніцтва абласнога цэнтра можа звярнуцца па тэлефоне (8 0222) 42-21-02. З жыхарамі Бабруйска будзе працаваць намеснік старшыні гарвыканкама Аляксандр Васілевіч Маркачоў – (8 0225) 76-21-41.

У суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі таксама пройдуць ва ўсіх райвыканкамах Магілёўскай вобласці.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая