Рус Бел Eng 中文

Прамую тэлефонную лінію правядзе 21 ліпеня старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык

Прамую тэлефонную лінію правядзе 21 ліпеня старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Іванавіч Харытончык. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Адначасова са сваімі праблемамі да першага намесніка старшыні гарвыканкама Аляксандра Георгіевіча Пацёмкіна насельніцтва Магілёва зможа звярнуцца па тэлефоне (8 0222) 42-21-02. З жыхарамі Бабруйска будзе працаваць намеснік старшыні гарвыканкама Ігар Мікалаевіч Кісель - (8 0225) 76-21-41.

У суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх райвыканкамах Магілёўскай вобласці.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая