Рус Бел Eng 中文

Прамую тэлефонную лінію правядзе 3 лістапада кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 3 лістапада кіраўнік справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Курыруюцца напрамкі: кантроль за выкананнем дакументаў, праца са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.

Адначасова са сваімі праблемамі да кіраўніка справамі гарвыканкама Сяргея Генадзьевіча Шынкарэнкі насельніцтва Магілёва зможа звярнуцца па тэлефоне (8 0222) 42-21-02. Намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва Ірына Анатольеўна Раінчык адкажа па тэлефоне (8 0222) 72-31-38, кіраўнік справамі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва Людміла Андрэеўна Несцер – (8 0222) 42-30-42. 

З жыхарамі Бабруйска будзе працаваць кіраўнік справамі гарвыканкама Людміла Сяргееўна Пагуда – (8 0225) 76-21-41. Першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Бабруйска Вячаслаў Іванавіч Каратчэня дапаможа разабрацца з пытаннямі па нумары (8 0225) 76-52-33, а кіраўнік справамі адміністрацыі Першамайскага раёна Бабруйска Аляксандр Сямёнавіч Адзіночанка – (8 0225) 77-75-17.       

У суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх райвыканкамах Магілёўскай вобласці.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

17.01.2019 - 17:49 | Сучасную сістэму аўтаматычнага кантролю прамысловых выкідаў усталююць на ЗТАА «Омск Карбон Магілёў»

Сучасную сістэму аўтаматычнага кантролю прамысловых выкідаў усталююць на ЗТАА «Омск Карбон Магілёў». Пра гэта паведамілі сёння падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай экалагічнай абстаноўцы на тэрыторыі вобласці, у тым ліку, яе маніторынгу на ўчастку №4 СЭЗ «Магілёў».

16.01.2019 - 16:06 | РЭПАРТАЖ: Вясноўскі дом-інтэрнат: перадавы вопыт індывідуальнага развіцця і адаптацыі дзяцей-інвалідаў

Уключэнне дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя і дзяцей-інвалідаў у жыццё грамадства паступова становіцца магістральнай лініяй сацыяльнага развіцця Беларусі. Распрацавана спецыяльная праграма, галоўная ўвага ў якой надаецца жыццёвай кампетэнцыі такіх дзяцей, здольнасці жыць у нармальных умовах. Значных вынікаў у гэтай працы дамогся Вясноўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

15.01.2019 - 19:37 | У Палацы культуры вобласці прайшло мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю ўтварэння БССР

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, адбылося сёння ў Палацы культуры вобласці.

15.01.2019 - 10:32 | Галоўная тэма АДІ ў студзені: «Вялікія справы Года малой радзімы: знакавыя падзеі 2018 года»

Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 17 студзеня ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны, будзе прысвечаны Году малой радзімы і знакавым падзеям 2018 года. Пра гэта паведамілі ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.

14.01.2019 - 10:31 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 студзеня кіраўнік справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 студзеня кіраўнік справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.