Рус Бел Eng 中文

Праваслаўныя вернікі святкуюць Стрэчанне Гасподняе

Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць Стрэчанне. Гэта адзін з вялікіх дванадзесятых непераходзячых святаў праваслаўнага календара, які стаіць у адным шэрагу з Калядамі і Хрышчэннем Гасподнім.

У перакладзе са старажытнаславянскага слова стрэчанне азначае «сустрэча». Гэтая дата прыпадае на саракавы дзень пасля Нараджэння Іісуса, калі Дзева Марыя і Іосіф прынеслі немаўля ў Іерусалімскі храм. Згодна старазапаветнаму закону ўсякі першынец мужчынскага полу павінен быць прысвечаны Богу, аднак гэты абрад нельга было ажыццявіць раней чым праз сорак дзён пасля з’яўлення хлопчыка на свет. Бацькам трэба было не толькі прадставіць дзіця Богу, але і прынесці адпаведнае ахвяраванне.

У мэтах выканання гэтага закона Марыя і Іосіф прынеслі немаўля Ісуса ў Іерусалімскі храм, а для ахвяры выбралі дух птушанят галубоў. У гэты час у Ерусаліме жыў праведны і пабожны старац Сімяон. Яму быў знак звыш, што ён не памрэ, пакуль не ўбачыць Збавіцеля. Падпарадкоўваючыся Божаму ўнушэнню, праведны старац з’явіўся ў Храм і там ўбачыў дзіва – Госпада ў абліччы немаўляці. Сімяон узяў дзіця на рукі і, славячы Бога, сказаў: «Цяпер ты, Уладар, адпускаеш мяне, раба твайго, паводле слова твайго, з мірам, бо вочы мае ўбачылі тое выратаванне, якое ты падрыхтаваў для ўсіх людзей». Звярнуўшыся да Маці Божай, Сімяон прадказаў ёй пра Ісуса: «Вось праз яго будуць спрачацца ў народзе: адны выратуюцца, а іншыя загінуць. А табе самой зброя пройдзе душу». Гэта значыла, што Багародзіца будзе перажываць вялікае гора за Сына, калі ён будзе пакутаваць.

У памяць пра гэтыя падзеі і устаноўлена свята, якое сімвалічна знамянуе сустрэчу Старога і Новага Запаветаў, сустрэчу народа Божага са сваім Месіяй.

У дзень Стрэчання ва ўсіх храмах здзяйсняюцца святочныя літургіі і асвячаюцца свечкі. Гэтая традыцыя сыходзіць каранямі ў старажытнасць, калі вернікі ладзілі нешта накшталт хроснага ходу па горадзе, несучы ў руках запаленыя свяцільні. У гэты дзень у малітвах гучыць просьба да Бога аб тым, каб душы, асвечаныя Духам Святым, пазбягалі грахоўнай цемры.

БЕЛТА

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "грамадства":

21.06.2018 - 13:27 | Магілёўскі лайнер ТУ-134 змяніў прапіску

Самалёт ТУ-134 сёння раніцай павезлі з пляцоўкі парка атракцыёнаў Магілёва ў Новае Пашкава. Цяпер ён стане экспанатам музея пад адкрытым небам у Магілёўскім аэраклубе ДТСААФ імя А. М. Кулагіна, паведаміў начальнік аэраклуба Іван Касім.

21.06.2018 - 09:15 | У Беларусі 2018-2020 гады пройдуць пад знакам Года малой радзімы

У Беларусі 2018-2020 гады пройдуць пад знакам Года малой радзімы. Адпаведны ўказ нумар 247 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі  ў прэс-службе беларускага лідара.

20.06.2018 - 14:10 | Хрэсны ход, прысвечаны гераічнай абароне Магілёва, адбудзецца 24 чэрвеня

Хрэсны ход, прысвечаны гераічнай абароне Магілёва, адбудзецца 24 чэрвеня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў прэс-сакратар Магілёўскага епархіяльнага ўпраўлення Ілья Сідаровіч.

20.06.2018 - 09:12 | Свой удзел у Дні горада Магілёва пацвердзілі дэлегацыі з 17 гарадоў-пабрацімаў абласнога цэнтра

Свой удзел у Дні горада Магілёва пацвердзілі дэлегацыі з 17 гарадоў-пабрацімаў абласнога цэнтра. Пра гэта расказала начальнік упраўлення эканомікі Магілёўскага гарвыканкама Ала Багаценка.

19.06.2018 - 15:10 | Спартыўныя пляцоўкі ўстаноў адукацыі Магілёва патрабуюць пераўладкавання – КДК

Спартыўныя пляцоўкі ўстаноў адукацыі Магілёва патрабуюць пераўладкавання. Да такой высновы прыйшлі супрацоўнікі КДК пасля праверкі спартыўных аб’ектаў. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю вобласці Аляксей Іглікаў.