Рус Бел Eng 中文

Пытанні аграрнай палітыкі Саюзнай дзяржавы абмяркуюць на канферэнцыі ў Горках

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Аграрная палітыка Саюзнай дзяржавы: вопыт, праблемы і перспектывы» пройдзе 6-7 верасня ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (Горкі). Мерапрыемства прымеркавана да V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, паведамілі ў Савеце Рэспублікі.

На пленарным пасяджэнні разгледзяць фарміраванне інавацыйных сістэм жывёлагадоўлі Беларусі і Расіі, у прыватнасці, магчымасці стварэння адзіных спецыялізаваных селекцыйна-генетычных цэнтраў. Гаворка пойдзе і аб распрацоўцы сістэм машын сельскагаспадарчага прызначэння, кааперацыі дзвюх краін у гэтай сферы. У цэнтры ўвагі спецыялістаў будуць таксама пытанні развіцця сістэм прафесійнай і вышэйшай аграрнай адукацыі ў Саюзнай дзяржаве.

У фінале мерапрыемства ўдзельнікі падрыхтуюць прапановы ў выніковы дакумент V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Падчас канферэнцыі будзе арганізавана выстава харчовай і тэхнічнай прадукцыі арганізацый АПК Беларусі.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая