Фрэзероўшчык ААТ «Магілёўліфтмаш» Васіль Дзівакоў стаў лепшым на рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства «Беларускі майстар – 2017», фінал якога прайшоў на базе ААТ «БелАЗ».
У конкурсе, арганізаваным Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, прынялі ўдзел 26 майстроў сваёй справы з усёй краіны – пераможцаў аналагічных абласных этапаў. Кожнаму з іх трэба было прайсці два этапы – практычны і тэарэтычны, дзе і паказаць свой прафесійны ўзровень.
Выпрабаванні доўжыліся каля дзвюх гадзін: 40 хвілін адводзілася для адказу на тэарэтычныя пытанні і адна гадзіна – на фрэзероўку падрыхтаванай дэталі па зададзеных чарцяжах. Дарэчы, за кожную сэканомленую хвіліну практычнага задання ўдзельнікі атрымлівалі па 5 дадатковых балаў, за кожныя выкарыстаныя звыш устаноўленай нормы 60 секунд – гублялі столькі ж.
Па выніках працоўнага спаборніцтва магіляўчанін быў удастоены дыплома Першай ступені і звання «Беларускі майстар – 2017». Другі вынік паказаў работнік ААТ «БелАЗ» Сяргей Паўленка, трэці – фрэзероўшчык ААТ «Візас» з Віцебска Ігар Царагародцаў.
Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 1 мая падчас гала-канцэрта прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.01.2021 - 14:55
Сацыяльная падтрымка ў пандэмію – як яна працуе ў Магілёўскай вобласці
25.01.2021 - 12:23
За выхадныя ў Магілёўскай вобласці пры пажарах загінулі 3 чалавекі
18.01.2021 - 15:43
Дзмітрый Варанюк правядзе 20 студзеня ў Магілёве прыём грамадзян
18.01.2021 - 14:53