Рус Бел Eng 中文

Работнікі і арганізацыі Магілёўскай вобласці атрымалі ўзнагароды за падрыхтоўку і правядзенне на высокім арганізацыйным узроўні V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі

Работнікі і арганізацыі Магілёўскай вобласці атрымалі ўзнагароды Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Рэспублікі за падрыхтоўку і правядзенне на высокім арганізацыйным узроўні V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праходзіў у Магілёве 10-12 кастрычніка. Ушанаванне адбылося сёння ў аблвыканкаме, перадае карэспандэнт сайта.

У ліку ўдастоеных памятнага знака V Форуму рэгіёнаў – старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч, начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка, генеральны дырэктар ААТ «Магатэкс» Віктар Маціевіч, генеральны дырэктар УП «Магілёўскае аддзяленне БелГПП» Генадзь Чорны. Сярод узнагароджаных падзякамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі – дырэктар Палаца культуры вобласці Ірына Жаркоўская, дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага Георгій Маліноўскі, намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Магілёўліфтмаш» Мікалай Міхаленя, генеральны дырэктар РУП «Магілёўэнерга» Канстанцін Пуціла, намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Магатэкс» Міхаіл Свірэпа, калектывы Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання, Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова.

Як адзначыў падчас цырымоніі ўзнагароджання старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі прайшоў у Магілёве прыгожа, вынікова і на ўздыме. Добра папрацавалі і аблвыканкам, і гарвыканкам. Падчас падрыхтоўкі да значнага мерапрыемства ў горадзе на Дняпры прывялі ў парадак мноства аб’ектаў, якія сталі ўпрыгожваннем абласнога цэнтра, а Палац культуры вобласці, лесвіца з каскадных фантанаў, якая вядзе да парку адпачынку ў Падніколлі, па сваім аснашчэнні і вонкавым выглядзе не саступаюць сталічным. Яны многія гады будуць радаваць магілёўцаў і прыносіць карысць.

Міхаіл Мясніковіч нагадаў, што наступны Форум рэгіёнаў будуць прымаць расіяне. У ліку гарадоў, якія разглядаюцца ў якасці пляцоўкі для правядзення дыялогу, значыцца Санкт-Пецярбург. Асноўнай жа тэмай мерапрыемства, хутчэй за ўсё, стане моладзевая палітыка. Да Форуму рэгіёнаў таксама плануюць прымеркаваць З’езд творчай інтэлігенцыі Расіі і Беларусі.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

20.11.2018 - 11:20 | Асабісты прыём грамадзян правядзе 21 лістапада ў Чавусах старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі

Выязны асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб правядзе 21 лістапада ў Чавусах старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі.

20.11.2018 - 10:15 | Асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правядзе 21 лістапада ў Клічаве памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў

Асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правядзе 21 лістапада ў Клічаве памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў.

19.11.2018 - 10:01 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 24 лістапада намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктар Некрашэвіч

Прамую тэлефонную лінію правядзе 24 лістапада намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Некрашэвіч Віктар Уладзіміравіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

17.11.2018 - 17:00 | Пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне найвышэйшых паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін у 2018 годзе ўшаноўвалі ў Магілёве

Пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне найвышэйшых паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін у 2018 годзе ушаноўвалі сёння ў Магілёве, паведамляе карэспандэнт сайта.

16.11.2018 - 12:14 | Народныя прадстаўнікі Магілёўскай вобласці і кітайскай правінцыі Хунань маюць намер актыўна абменьвацца вопытам работы

Народныя прадстаўнікі Прыдняпроўскага краю і кітайскай правінцыі Хунань маюць намер актыўна абменьвацца вопытам працы. Мерапрыемствы па ўмацаванні супрацоўніцтва абмяркоўвалі сёння падчас афіцыйнай сустрэчы старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык і намеснік старшыні Пастаяннага камітэта сходу народных прадстаўнікоў правінцыі Хунань Ян Вэйган.