Рус Бел Eng 中文

Радыёстанцыя «Цэнтр FM» пачала вяшчанне ў Магілёве

Радыёстанцыя «Цэнтр FM» пачала эфірнае вяшчанне ў Магілёве, паведаміла прэс-сакратар тэлеканала АНТ Святлана Ціханава.

«Цяпер яшчэ больш людзей ловяць біт любімай музыкі, першымі даведаюцца самыя свежыя навіны і змагаюцца за каштоўныя падарункі», – адзначыла яна.

Радыёстанцыя ўсяго за тры месяцы пашырыла геаграфію вяшчання: у спісе ўжо шэсць гарадоў плюс раёны. У Магілёве эфірнае вяшчанне пачалося на частаце 94,3 FM.

Плануецца, што ў хуткай будучыні «Цэнтр FM» пачне вяшчанне і ў іншых гарадах Беларусі. Зрэшты, пачуць яго можна ў любым пункце планеты – праект заўсёды даступны анлайн на афіцыйным сайце https://centerfm.by/.

«Цэнтр FM» – Беларуская радыёстанцыя, якая ўпершыню выйшла ў эфір у верасні гэтага года. Гэта адзін з праектаў новага сезона тэлеканала АНТ. У эфіры гучаць хіты сённяшняга дня, а таксама папулярныя песні нядаўняга мінулага.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая