Рус Бел Eng 中文

Расійскі тэлеканал НТВ здымае ў Хоцімску сцэны серыяла «Чарнобыль»

Расійскі тэлеканал НТВ прыступіў да здымак асобных сцэн фільма «Чарнобыль» у Хоцімску.

Галоўныя ролі ў 12-серыйнай драме пра будні герояў-ліквідатараў выконваюць Ігар Пятрэнка і Надзея Міхалкова. Таксама ў стужцы занятыя Марыя Андрэева, Аляксандр Ільін-малодшы, Уладзімір Юматаў, Дзмітрый Муляр, Аляксандр Феклістаў, Алена Якаўлева, Юрый Цурыла і Барыс Каморзін.

Дзеянні ў серыяле разгортваюцца з красавіка па снежань 1986 года. Па сюжэце ўкраінскаму аддзелу КДБ СССР становіцца вядома, што замежныя спецслужбы маюць вялікі інтарэс да Чарнобыльскай АЭС. Пятрэнка іграе падпалкоўніка ваеннай контрвыведкі Андрэя Мікалаева, які прыбывае ў Прыпяць для ўстанаўлення месцазнаходжання супрацоўніка ЦРУ, які падазраецца ў шпіянажы. Міхалковай дасталася роля жонкі Мікалаева.

Па словах рэжысёра серыяла Аляксея Мурадава, ідэя фільма пра Чарнобыль з'явілася пяць гадоў таму. «Яна ахопіць некалькі перыядаў: за пару гадзін да выбуху, сам выбух і некалькі месяцаў пасля. Мы досыць падрабязна пакажам, што было. Пра чалавечыя лёсы, у першую чаргу. У праекце будзе шмат драматычных і трагічных ліній», - паведаміў майстар.

Пляцоўкай для здымак фільма стане не толькі Хоцімск. Будуць задзейнічаны яшчэ некалькі беларускіх гарадоў. У іх ліку Мінск, Мазыр, Слуцк, Маладзечна і інш. Стваральнікі праекта шукалі такія месцы, дзе час у літаральным сэнсе слова спыніўся ў 80-х гадах мінулага стагоддзя.

 

Фота - з партала hotimsk.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая