Рус Бел Eng 中文

Рэдакцыя раённай газеты «Ударны фронт» запусціла цалкам абноўлены партал ШклоўІнфа

Рэдакцыя раённай газеты «Ударны фронт» запусціла цалкам абноўлены партал ШклоўІнфа на ранейшым адрасе shklovinfo.by. Зараз гэта не толькі навінавы мультымедыйны сайт, але і шматфункцыянальны Інтэрнэт-рэсурс, расказаў карэспандэнту сайта галоўны рэдактар выдання Павал Савельеў.

«Апрача выканання нашай галоўнай задачы – трымаць жыхароў раёна ў курсе ўсіх падзей, якія адбываюцца на Шклоўшчыне, – мы паспрабавалі зрабіць ШклоўІнфа максімальна карысным для наведвальнікаў, – пракаментаваў суразмоўца. – Да прыкладу, удасканалілі каталог вакансій і рэзюмэ. Сістэма пошуку працы і супрацоўнікаў пабудавана па прынцыпе перадавых сайтаў у гэтай сферы. Укаранёна купля PDF-версіі нумароў праз сістэму АРІП, асобны віджэт-блок адведзены дзейнасці «Тэлекампанія «Шклоў»».

Акрамя таго, на новым партале наведвальнікі змогуць пакідаць каментары, рэгістравацца і весці перапіску адзін з адным. У юрыдычных асоб і прадпрымальнікаў з’явілася магчымасць самастойна стварыць прэзентацыйную старонку сваёй арганізацыі з даданнем фотаальбомаў выпускаемай прадукцыі або паслуг у спецыяльным каталогу. Размясціць прыватную аб’яву на партале стала цяпер прасцей простага.

«Ударны фронт» з’яўляецца адным з буйных рэгіянальных выданняў Магілёўскай вобласці. Яго тыраж на дадзены момант складае больш за 6 тыс. экзэмпляраў.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая