Рус Бел Eng 中文

Рэдактар дырэкцыі «Радыё Магілёў» Анатоль Шпылькоў – у ліку пераможцаў рэспубліканскага конкурсу на самае лепшае асвятленне ўборачнай кампаніі

Рэдактар дырэкцыі радыё РУПРТЦ «Тэлерадыёкампанія Магілёў»Анатоль Шпылькоў стаў лаўрэатам рэспубліканскага творчага конкурсу на самае лепшае асвятленне ў СМІ і на інтэрнэт-рэсурсах тэматыкі ўборачнай кампаніі «Жніво – 2018: І хлебам адзіныя». Цырымонія ўзнагароджання адбылася сёння ў Доме прэсы.

Працы журналіста адзначаны дыпломам I ступені ў намінацыі «Найлепшыя аўтарскія матэрыялы (відэасюжэты, рэпартажы, спецыяльныя праекты), якія выйшлі ў эфір рэгіянальных тэлевізійных або радыёвяшчальных СМІ».

Першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Павел Лёгкі і намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, узнагароджваючы пераможцаў конкурсу, падзякавалі ім за праведзеную працу па шырокім асвятленні ўборачнай кампаніі. У конкурсе ўдзельнічала 98 работ, 73 з якіх былі прадстаўлены рэгіянальнымі СМІ.

Фотаздымкі - "Радыё Магілёў"

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая