V ФОРУМ РЭГІЁНАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

Магілёў. 10-12 кастрычніка 2018 года.

Рус Бел Eng 中文

Рэканструкцыю эпізода бітвы пры Лясной правядуць у Слаўгарадскім раёне

Фестываль «Лясная – месца вайсковай славы» пройдзе 11 кастрычніка ў аграгарадку Лясная Слаўгарадскага раёна. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Шаўцова.

Адкрые фестываль богаслужэнне ў Святапетрапаўлаўскім Храме-помніку. «Указам Пятра I у Лясной штогод праводзілася памінальная служба па загінулых тут рускіх воінах. Цяпер гэтую традыцыю працягвае айцец Георгій, які на працягу многіх гадоў у дзень бітвы служыць літургію», – заўважыла Алена Шаўцова.

Пасля заканчэння набажэнства адбудзецца хрэсны ход з ускладаннем кветак і вянкоў да памятнага знака, устаноўленага ў гонар перамогі рускіх войскаў у бітве пры Лясной у 1708 годзе падчас Паўночнай вайны. Яшчэ адным месцам, дзе ўдзельнікі мерапрыемства аддадуць даніну памяці, стане брацкая магіла рускіх воінаў на грамадзянскім могілках.

Працягнецца фестываль дэманстрацыяй анімацыйнай праграмы «Па слядах Паўночнай вайны». «Праціўнікі ўступяць у рукапашны бой, зыход якога ўжо гістарычна наканаваны: рускія войскі пад камандаваннем Пятра І атрымаюць перамогу над шведскім корпусам генерала Левенгаўпта і адсвяткуюць вікторыю пад гукі музыкі», – адзначыла суразмоўца.

Потым гасцей свята запросяць наведаць тэматычную экспазіцыю Ляснянскай бібліятэкі-музея «Прывіццё павагі да гістарычнай спадчыны, захаванне пераемнасці пакаленняў і традыцый». «Выстава, прысвечаная знакамітай бітве пад Лясной, была створана ў 2008 годзе, – адзначыла Алена Шаўцова. – Рэчавыя сведчанні той эпохі, нагляднасць, дакладнасць аднаўлення гістарычнага асяроддзя не толькі забяспечваюць інфармацыйнасць, але і аказваюць эмацыянальнае ўздзеянне, фарміруюць сацыяльную памяць, выхоўваюць маладое пакаленне ў духу патрыятызму».

У Ляснянскім сельскім доме культуры госці і ўдзельнікі фестывалю змогуць азнаёміцца з выставай-продажам вырабаў народнай творчасці. Завершыцца мерапрыемства святочным канцэртам, дзе сваю творчасць прадставяць выканаўцы і ансамблі Слаўгарадскага раёна.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

24.09.2018 - 09:14 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 29 верасня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 29 верасня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

21.09.2018 - 12:43 | Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі моладзевыя арганізацыі Бранскай і Магілёўскай абласцей

Магілёўская абласная арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і Бранскае рэгіянальнае аддзяленне моладзевай агульнарасійскай грамадскай арганізацыі «Расійскія студэнцкія атрады» падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Зацвярджэнне дакумента адбылося на Форуме моладзі Бранскай і Магілёўскай абласцей.

21.09.2018 - 11:40 | Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі 26 верасня правядзе асабісты прыём грамадзян у Хоцімску

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі 26 верасня з 10.00 да 12.00 правядзе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Хоцімскім райвыканкаме (пл. Леніна, д. 2).

20.09.2018 - 11:33 | Форум моладзі Бранскай і Магілёўскай абласцей пройдзе ў Магілёве 21 верасня

Форум моладзі Бранскай і Магілёўскай абласцей пройдзе ў горадзе на Дняпры 21 верасня. Мерапрыемства адбудзецца ў межах Тыдня інтэграцыі і супрацоўніцтва. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай працы Магілёўскага аблвыканкама.

19.09.2018 - 17:00 | Выязны семінар-нарада з удзелам членаў Савета Рэспублікі і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу праходзіць у Магілёве

Выязны семінар-нарада з удзелам членаў Савета Рэспублікі і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Магілёўскай вобласці праходзіць сёння ў горадзе на Дняпры, перадае карэспандэнт сайта.