Рус Бел Eng 中文

Рэспубліканскі конкурс «Прафлэдзі»: падтрымаем Магілёўскую вобласць!

Заканчваецца першы этап адбору рэспубліканскага конкурсу «Прафлеэзі», які праходзіць пры падтрымцы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У другі этап выйдуць ўсяго 15 з 91 заяўленых удзельніц. У нашых сілах з дапамогай анлайн-галасавання падтрымаць сваіх канкурсантак – прадстаўніц Магілёўскай вобласці. Гэта можна зрабіць да 31 студзеня ўключна.

Вялікія шанцы працягнуць барацьбу за выхад у фінал ёсць у:

маркетолага аддзела маркетынгу ААТ «Мажэліт» Алены Паўлавай (па выніках галасавання займае 4-е месца);

старшыні Чавускай райарганізацыі Беларускага прафсаюза АПК Юліі Казырэнка (7-е месца);

вядучага бухгалтара Магілёўскага філіяла РУП «Белпошта» Таццяны Кавалёвай (12-е месца);

рэдактара аддзела эканомікі раённай газеты «Асіповіцкі край» Валянціны Корбаль (17-е месца);

старшыні Быхаўскага райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алены Шынялёвай (27-е месца);

музычнага кіраўніка санаторнага яслі-сада №36 г. Магілёва Вікторыі Картонавай (27-е месца).

Велізарная просьба падтрымаць нашых удзельніц сваімі галасамі! Для гэтага неабходна зайсці на сайт газеты «Беларускi час» і справа ўверсе націснуць кнопку «УВАХОД». У новым акне з’явіцца кнопка «Рэгістрацыя» і акно для запаўнення, дзе трэба пазначыць імя карыстальніка, электронны адрас, пароль. Пасля гэтага на ваш e-mail прыйдзе ліст з пацвярджэннем рэгістрацыі, у якім будзе спасылка для пераходу.

Пасля таго як вы зноў зойдзеце на сайт пад зарэгістраваным імем, неабходна ўвайсці ў раздзел «Конкурсы» / «ПРАФЛЭДЗІ 2018» і выбраць сартаванне публікацый «Па папулярнасці». Такім чынам, на галоўнай старонцы з’явяцца анкеты з нашымі ўдзельніцамі. У канцы анкеты будзе размешчана спасылка «Прагаласаваць за гэту ўдзельніцу можна тут». Перайшоўшы па ёй, можна будзе аддаць свой голас – паставіць пад фатаграфіяй удзельніцы «плюс» побач з колькасцю ўжо набраных галасоў.

Галасаваць можна адразу за некалькіх удзельніц!

Падтрымаем выдатных прадстаўніц Магілёўскай вобласці разам!

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая