Рус Бел Eng 中文

Рэспубліканскі семінар «Школа галоўнага акушэра-гінеколага» пройдзе 25 мая ў Магілёве

Рэспубліканскі семінар «Школа галоўнага акушэра-гінеколага» пройдзе 25 мая на базе гасцініцы «Турыст» у Магілёве. Тэмай сустрэчы стане міждысцыплінарнае ўзаемадзеянне ў акушэрстве і гінекалогіі, паведаміла начальнік аддзела аховы мацярынства і дзяцінства і па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб упраўлення аховы здароўя аблвыканкама Вікторыя Купчанка.

У семінары прыме ўдзел каля 70 чалавек: прадстаўнікі Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы, Міністэрства аховы здароўя, рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў, галоўныя спецыялісты па акушэрстве і гінекалогіі ўпраўленняў аховы здароўя аблвыканкамаў, загадчыкі, супрацоўнікі кафедраў акушэрства і гінекалогіі, анестэзіялогіі і рэанімацыі ВНУ Беларусі, галоўныя ўрачы перынатальных цэнтраў, вядучыя спецыялісты краіны.

Яны раскажуць пра асаблівасці аказання акушэрска-гінекалагічнай дапамогі на сучасным этапе, падзеляцца напрацоўкамі і ведамі на прыкладах клінічных выпадкаў, правядуць іх аналіз. Акушэрскія кровацячэнні, артэрыяльная гіпертэнзія і сучасныя магчымасці яе прафілактыкі, перыферычныя трамбозы, цукровы дыябет, праца з жанчынамі групы рэзерву родаў – пра гэта пойдзе гаворка на семінары. «Абмен думкамі і вопытам будзе спрыяць далейшаму паляпшэнню якасці аказання медыцынскай дапамогі жанчынам, захаванню іх рэпрадуктыўнага здароўя, паслужыць развіццю службы аховы мацярынства і дзяцінства», – падкрэсліла Вікторыя Купчанка.

Мэтай семінараў «Школа галоўнага акушэра-гінеколага», якія сістэматычна праводзяцца пад эгідай Міністэрства аховы здароўя, з’яўляецца калектыўнае абмеркаванне, прынцыповы абмен думкамі вядучых спецыялістаў розных рэгіёнаў краіны па праблемах службы родадапамогі і дзяцінства з прыняццем рашэнняў па найбольш важных і значных пытаннях аховы здароўя краіны.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая