Рус Бел Eng 中文

Родныя мастака Ліханенкі падарылі работы майстара Магілёўскаму мастацкаму музею імя П Масленікава

Некалькі сотняў прац пэндзля Мікалая Ліханенкі перадалі яго родныя музеям Магілёўскай вобласці. Такое было жаданне самога майстра, якое пасля яго смерці ажыццявіла жонка мастака Вера Уладзіміраўна.

«Каля двухсот работ з падоранай калекцыі Мікалая Іванавіча застануцца ў нашых фондах. Зараз мы вядзём іх каталагізацыю», – расказала намеснік дырэктара мастацкага музея імя Паўла Масленікава Святлана Строгіна.

Частка карцін магілёўскага мастака захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі краіны, галерэях Расіі, прыватных калекцыях. Многія работы будуць прэзентаваны музею гісторыі Магілёва, палюбавацца імі змогуць і жыхары глыбінкі, у тым ліку Крычаўскага раёна, дзе нарадзіўся жывапісец.

У асноўным майстар працаваў у тэхніцы акварэлі. Яго галоўнымі крыніцамі натхнення былі прырода, цікавасць да свету простага чалавека.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая