За студзень - верасень бягучага года вытворчасць малака ў сельскагаспадарчых арганізацыях Магілёўшчыны склала 557,3 тыс. тон. Такія звесткі прыводзіць Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Магілёўскай вобласці па юрыдычных асобах з сярэдняй колькасцю работнікаў за папярэдні год 50 і больш чалавек. Без уліку некамерцыйных арганізацый і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак.
– Гэты паказчык на 10,6 тыс. тон больш, чым за аналагічны леташні перыяд, - адзначылі ў статупраўленні рэгіёну. - Рост вытворчасці малака забяспечылі 74 арганізацыі, або 59,7% ад колькасці кароў, якія маюць малочны статак. Сярэдні надой ад каровы ў сельгасарганізацыях за дзевяць месяцаў склаў 3 457 кілаграмаў, або на 4,6 % больш, чым у студзені - верасні 2024-га. Гэта забяспечыла рост валавога надоя сёлета.
Па стане на 1 кастрычніка 2025 года кароў утрымлівалі 125 сельскагаспадарчых арганізацый, у тым ліку кароў малочнага статка – 124. Пагалоўе кароў налічвала больш за 162 тыс. галоў, у тым ліку кароў малочнага статка – 160,4 тыс.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.12.2025 - 17:35
Навагоднія ўпрыгожванні і смачныя пачастункі: тэматычныя кірмашы разгорнуцца ў Магілёве
05.12.2025 - 17:30
04.12.2025 - 09:30
Урад унёс карэкціроўкі ў сістэму рэгулявання цэн. Што змянілася?
03.12.2025 - 11:27
У Беларусі стартаваў конкурс інвестпраектаў малога і сярэдняга бізнесу
02.12.2025 - 15:17
01.12.2025 - 14:19