Рус Бел Eng 中文

Самыя лепшыя фільмы Манхэтэнскага фестывалю кароткаметражнага кіно пакажуць у Магілёве

Дзесяць найлепшых фільмаў Манхэтэнскага фестывалю кароткаметражнага кіно пакажуць у кінатэатры «Радзіма» Магілёва. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным вытворчым унітарным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».

Прэм’ерныя паказы пройдуць з 28 верасня па 1 кастрычніка ў вялікай кіназале ў 18.30, а ў малой – у 20.00.

«Манхэтэнскі фестываль – адзін з найбуйнейшых форумаў кароткаметражнага кіно ў свеце. У гэтым годзе ён пройдзе ў 250 гарадах на 6 кантынентах, – заўважылі спецыялісты. – Далучыцца да шматмільённай аўдыторыі гледачоў – аматараў кіно – і прагаласаваць за ўпадабаную стужку ёсць магчымасць і ў магілёўцаў».

Кожны глядач у кінатэатры атрымае спецыяльны бланк, дзе зможа выбраць найлепшы фільм і акцёра. Вынікі галасавання перададуць у аргкамітэт фестывалю. Вынікі беларускага меркавання можна будзе паглядзець на старонцы https: // vk.com/manhattanshotbelarus. Пераможцаў Манхэтэнскага фестывалю абвесцяць 9 кастрычніка.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая