Рус Бел Eng 中文

Саюзныя парламентарыі 18 красавіка ў Магілёве абмяркуюць забеспячэнне роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі ў сферы міграцыі

Пытанні фарміравання адзінай міграцыйнай і візавай прасторы будуць разгледжаны 18 красавіка ў Магілёве на пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па заканадаўстве і рэгламенце, паведамілі ў прэс-службе схода.

«Галоўнай тэмай пасяджэння стане гарманізацыя заканадаўстваў Беларусі і Расіі і забеспячэнне роўных правоў грамадзян Саюзнай дзяржавы ў сферы міграцыі, – адзначылі ў прэс-службе. – Парламентарыі абмяркуюць пытанні фарміравання адзінай міграцыйнай і візавай прасторы нашых краін. Акрамя таго, дэпутатам будзе прадстаўлена інфармацыя аб ходзе работы па ўрэгуляванні пытанняў уласнасці Саюзнай дзяржавы».

Акрамя саюзных парламентарыяў, у мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў унутраных спраў, замежных спраў Беларусі і Расіі, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта і Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі, Федэральнай службы бяспекі Расіі, Міністэрства эканамічнага развіцця РФ, Федэральнага агенцтва па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю РФ і Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі, а таксама кантрольных органаў дзвюх краін.

Падчас візіту ў Магілёўскую вобласць члены Камісіі Парламенцкага сходу па заканадаўстве і рэгламенце правядуць сустрэчу з кіраўніцтвам рэгіёна.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая