Рус Бел Eng 中文

Сем залатых медалёў заваяваў Ігар Бокій на ЧС па плаванні сярод паралімпійцаў ў Мехіка

Сем залатых медалёў заваяваў Ігар Бокій на чэмпіянаце свету па плаванні сярод паралімпійцаў, які завяршыўся ў Мехіка.

Апошнюю ўзнагароду ён атрымаў у катэгорыі S13, стаўшы пераможцам на дыстанцыі 100 м вольным стылем – 52,24 сек. Раней беларус у Мехіка станавіўся першым на дыстанцыях 50 м вольным стылем, 100 м на спіне, батэрфляем і брасам, 200 м комплексным плаваннем, 400 м вольным стылем.

У Мехіка беларускія паралімпійцы заваявалі 11 залатых, сем сярэбраных і дзве бронзавыя ўзнагароды. У агульным медальным заліку па колькасці залатых зборная заняла пятае месца. На папярэднім чэмпіянаце свету ў 2015 годзе ў Глазга беларускія паралімпійцы заваявалі дзевяць узнагарод і занялі дзявятае месца ў медальным заліку.

Па матэрыялах БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая