V ФОРУМ РЭГІЁНАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

Магілёў. 10-12 кастрычніка 2018 года.

Рус Бел Eng 中文

Серыйны выпуск танк-кантэйнераў для вадкіх грузаў наладзілі ў Асіповічах

ЗАТ «Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання» пачало серыйны выпуск танк-кантэйнераў тыпу Е11-254, прызначаных для бяспечнай транспарціроўкі і часовага захоўвання вадкіх бяспечных і небяспечных грузаў. Пра гэта паведаміў дырэктар прадпрыемства Дзяніс Бабіна.

На прадукцыю атрымана дэкларацыя аб адпаведнасці патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза і сертыфікат Расійскага марскога рэгістра суднаходства. Першыя танк-кантэйнеры набывае Беларуская чыгунка, ёсць дамоўленасці на пастаўку ў Расію і Польшчу. Вядуцца работы па падрыхтоўцы серыйнай вытворчасці танк-кантэйнераў для перавозкі звадкаванага хлору, звадкаваных вуглевадародных газаў, для агрэсіўных хімічных вадкасцяў і з катлом з нержавейнай сталі для дыметылавага эфіру.

На прадпрыемстве завяршаецца падрыхтоўка да выпуску доўгіх вагонаў-платформаў, прызначаных для перавозкі буйнатанажных кантэйнераў па чыгунках каляіны 1 520 мм. У перспектыве плануецца іх выкарыстанне для транспарціроўкі грузаў у межах эканамічнага пояса Шаўковага шляху.

«Мы плануем да канца года выпусціць каля 100 адзінак асноўнай прадукцыі, а ў 2018-м нарасціць гэтыя аб’ёмы прыкладна ў 9 разоў – 500 вагонаў-платформаў і 400 танк-кантэйнераў і такім чынам выйсці на прыбытковую працу. У планах на 2019 г. – выхад на праектныя магутнасці і выпуск да 5 300 адзінак асноўнай прадукцыі ў год. Для гэтага мы актыўна працуем з партнёрамі ў Беларусі, Расіі, Украіны, прапрацоўваюцца пастаўкі прадукцыі ў краіны ЕС і іншыя дзяржавы», – сказаў дырэктар.

Паводле яго слоў, прадукцыя прадпрыемства канкурэнтаздольная на рынку, яна адрозніваецца высокай якасцю і надзейнасцю ў эксплуатацыі, паколькі вытворчасць вядзецца на цалкам аўтаматызаваным абсталяванні. ЗАТ таксама аказвае паслугі па правядзенні статычных выпрабаванняў, рамонце танк-кантэйнераў і сухагрузных кантэйнераў, па тэрма- і металаапрацоўцы, плазменнай рэзцы металапракату, зварцы і інш.

Асноўнымі спажыўцамі прадукцыі завода з’яўляюцца кампаніі, якія займаюцца перавозкамі грузаў, прадпрыемствы нафтахімічнага комплексу і іншых галін народнай гаспадаркі, якія зацікаўлены ў набыцці грузавых вагонаў і кантэйнераў-цыстэрнаў, перш за ўсё ў краінах постсавецкай прасторы.

ЗАТ «Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання» створана 28 снежня 2016 года. Заснавальнікам з’яўляецца Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі. Тут працуюць каля 200 чалавек.

БЕЛТА

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "рэгіёны":

19.09.2018 - 15:40 | На Чыгірынскім вадасховішчы абмяжуюць рыбалку з 20 верасня па 10 кастрычніка

У мэтах аховы рыбных рэсурсаў з 20 верасня па 10 кастрычніка на Чыгірынскім вадасховішчы Быхаўскага раёна будзе абмежавана аматарскае рыбалоўства, паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце В

19.09.2018 - 11:14 | Здымаць стрэс і рабіць цацкі са шкарпэтак навучаць на фестывалі ў Магілёўскай вобласці

Аграсядзіба «Шэрая шыйка» (Магілёўскі раён) 23 верасня стане цэнтрам правядзення рэспубліканскага фестывалю з удзелам пажылых людзей «Крэатыўны ўзрост» у Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў Беларускім грамадскім аб’яднанні «Адпачынак у вёсцы».

17.09.2018 - 11:44 | Смяротныя ДТЗ у Магілёўскай вобласці: чатыры чалавекі загінулі і восем пацярпела

Два дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх загінулі людзі, адбыліся ў мінулую пятніцу і суботу ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

14.09.2018 - 08:32 | Прафсаюзная акцыя «Мы – разам!» завершыць сваё шэсце па Магілёўскай вобласці ў Клічаве

Клічаў стане апошнім горадам Магілёўскай вобласці, дзе ў гэтым годзе пройдзе рэспубліканская народна-патрыятычная акцыя Федэрацыі прафсаюзаў «Мы – разам!».

14.09.2018 - 08:27 | У Магілёўскім раёне школьніка засыпала грунтам: падлетка прааперавалі

Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце абвальвання на дзіця спрэсаванага грунту пад апорай моста ў Магілёўскім раёне, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.