Рус Бел Eng 中文

Шанаваная копія цудатворнай Жыровіцкай іконы Божай Маці прыбудзе ў Бабруйск і Магілёў

Па благаславенні Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Паўла ў сувязі з 550-годдзем з’яўлення іконы Божай Маці «Жыровіцкая» шанаваная копія гэтай святыні са Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра перавозіцца для пакланення па гарадах Беларусі.

У Магілёў абраз прыедзе 2 чэрвеня. Сустрэча яго адбудзецца ў 12.00 у Буйнічах каляхрама,які будуецца. Далей святыню панясуць хросным ходам па маршруце: Буйнічы – вул. Чалюскінцаў – храм Царскіх пакутнікаў – пр. Пушкіна. Апошнім пунктам прызначэння стане Спаса-Праабражэнскі сабор, дзе 3-11 чэрвеня з 8.00 да 20.00 абраз будзе адкрыты для вернікаў. Пасля ён працягне свой шлях у іншыя епархіі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая