Рус Бел Eng 中文

Школьнікаў старэйшых класаў запрашаюць да ўдзелу ў рэспубліканскай алімпіядзе па фінансавай граматнасці

Навучэнцаў X-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі рэгіёна запрашаюць да ўдзелу ў рэспубліканскай алімпіядзе па фінансавай граматнасці, якая пройдзе ў верасні-снежні гэтага года. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Галоўным упраўленні Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.

Алімпіяда праводзіцца ў чатыры этапы: ва ўстановах адукацыі – у верасні, раённы этап – 19 кастрычніка, абласны –16 лістапада, заключны – 14 снежня ў Нацыянальным банку.

Заданні будуць уключаць пытанні ў выглядзе тэстаў з варыянтамі адказаў па наступных тэмах: асабістыя фінансы, наяўныя грошы, зберажэнні, запазычанні, лічбавы банкінг, дзейнасць цэнтральнага банка, страхаванне, падаткі, інвестыцыі. Таксама ўключаны задачы на разлікі і вылічэнні, якія датычацца фінансаў.

У дапамогу старшакласнікам і педагогам для падрыхтоўкі да алімпіяды Нацыянальны банк распрацаваў метадычныя рэкамендацыі, якія ўключаюць апісанне тэм заданняў, рэкамендуемыя крыніцы інфармацыі, прыклады пытанняў з адказамі і тлумачэннямі.

Рэспубліканская алімпіяда праводзіцца ў Беларусі штогод пачынаючы з 2014 года і з’яўляецца адным з найбольш маштабных нацыянальных мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай граматнасці. Яе арганізатары – Нацыянальны банк і Міністэрства адукацыі. Парадак правядзення алімпіяды зацверджаны сумеснай пастановай праўлення Нацыянальнага банка і Міністэрства адукацыі №336 / 75 ад 27 лiпеня 2018 года.

Па пытаннях правядзення алімпіяды звяртацца: Таццяна Анатольеўна Рахуба, тэл. (0222) 29 93 14, маб. +375 33 901 79 40.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая