Рус Бел Eng 中文

Школьнікі ў Крычаве распішуць лаўкі па матывах казак

Крычаў у Год малой радзімы ўпрыгожаць казачныя лаўкі. Распісваць лаўкі будуць школьнікі па матывах беларускіх, рускіх народных і замежных аўтарскіх казак, паведамілі ў райвыканкаме.

Праект СШ №5 «Арт-лаўкі «Чароўныя старонкі»» перамог на раённым этапе конкурсу «100 ідэй для Беларусі». Прынята рашэнне, што арт-аб’ектамі стануць лаўкі ў парках і скверах горада. У выніку яны ператворацца ў маляўнічыя разгорнутыя кнігі. На сімвалічнай вокладцы, г. зн. на адваротным баку спінкі, напішуць назву казкі, а на пярэднім плане намалююць вядомых казачных герояў.

«Мы спадзяёмся, што рэалізацыя гэтай ідэі дапаможа зрабіць наш горад яшчэ прыгажэйшым і ўтульнейшым. Гэта стане своеасаблівай адметнасцю для гасцей і турыстаў райцэнтра, будзе спрыяць стварэнню захаванню станоўчага іміджу Крычава, у якім жывуць крэатыўныя, таленавітыя і неабыякавыя да сваёй малой радзімы людзі», – адзначылі ў райвыканкаме.

Паўдзельнічаць у рэалізацыі арт-праекта ініцыятары запросяць валанцёраў з іншых школ горада, а таксама ўсіх, хто жадае далучыцца да акцыі.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая