Школьны базар у Магілёве пачне працаваць з 1 жніўня. Размесціцца ён на пляцоўцы шматфункцыянальнага гандлёвага комплексу «Парк-Сіці», як паведамілі карэспандэнту сайта ва ўпраўленні гандлю і паслуг гарвыканкама.
Тут больш за 70 суб’ектаў гаспадарання прадставяць у шырокім асартыменце швейныя і трыкатажныя вырабы для школьнікаў, папярова-белавыя і канцылярска-пісьмовыя прыналежнасці айчынных і замежных вытворцаў. Прадукцыя дазволіць падрыхтаваць да школы як першакласнікаў, так і старшакласнікаў.
Школьны базар будзе працаваць да канца жніўня штодня з 11.00 да 19.00.
Нагадаем, у Бабруйску пастаянна дзеючы школьны базар адкрыўся 15 ліпеня на пешаходнай зоне – ад вуліцы К. Маркса да вуліцы Дзяржынскага. Набыць усё неабходнае жыхары горада на Бярэзіне змогуць да 3 верасня з 9.00 да 16.00 (штодня, акрамя панядзелка).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.01.2021 - 14:55
Сацыяльная падтрымка ў пандэмію – як яна працуе ў Магілёўскай вобласці
25.01.2021 - 12:23
За выхадныя ў Магілёўскай вобласці пры пажарах загінулі 3 чалавекі
18.01.2021 - 15:43
Дзмітрый Варанюк правядзе 20 студзеня ў Магілёве прыём грамадзян
18.01.2021 - 14:53