Рус Бел Eng 中文

Скульптуру князёўны як сімвал райцэнтра ўстанавілі ў Хоцімску

Скульптуру князёўны Хацімы ўсталявалі ў цэнтральным скверы райцэнтра. Зборны вобраз князёўны жыхары райцэнтра выбралі ў жніўні мінулага года адкрытым галасаваннем.

Графічную ідэю мясцовага мастака Аляксандра Каржова ўвасобіў у жыццё віцебскі скульптар Аляксандр Гвоздзікаў.

Скульптура вышынёй 2 м 20 см абышлася ў Br8 тыс. Грошы сабралі падчас правядзення суботніка. Князёўна выраблена з кампазітнай поліэфірнай смалы, якая па сваіх характарыстыках мала чым адрозніваецца ад металу або бронзы.

Легенда пра князёўну Хаціму, якая і стала заснавальніцай Хоцімска, шмат стагоддзяў перадаецца з вуснаў у вусны. У свой час паданне натхніла ўраджэнца раёна, беларускага паэта Пятра Прыходзьку на стварэнне паэмы «Дар князёўны».

Вобраз князёўны натхніў і супрацоўніка мясцовай газеты, паэта Аляксандра Аляксандрына, на стварэнне п’есы, прысвечанай Хаціме. Журналіст займаўся вывучэннем розных легенд і гістарычных звестак. Свае пошукі публікаваў у рэгіянальнай газеце і ўстанавіў, што Хаціма і яе нашчадкі – хоцімцы – гэта не выдумка, а гістарычны факт, які пацвярджаюць многія гісторыкі.

ТРК «Магiлёў»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая