Рус Бел Eng 中文

Стадыён «Тарпеда» ў Магілёве плануюць здаць у эксплуатацыю да верасня 2019 года

Стадыён «Тарпеда» ў Магілёве плануюць здаць у эксплуатацыю да верасня 2019 года. Пра гэта паведаміў кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Міхаіл Галушкоў.

На завяршэнне будаўніцтва аб’екта ААТ «БЕЛАЗ» выдзеліла Br1,2 млн.спонсарскай дапамогі.

Поўны кошт праекта – Br3, 5 млн. Астатнюю суму маюць намер часткова зарабіць. Але на далейшую падтрымку спонсараў усё роўна разлічваюць, заўважыў Міхаіл Галушкоў.

Поўнамаштабныя будаўнічыя работы стартуюць у пачатку 2019 года. На першым паверсе стадыёна будзе функцыянаваць аздараўленчы комплекс з басейнам, на другім – фітнес-зала з трэнажорамі.

Комплекс «Тарпеда» пачыналі будаваць, калі ён яшчэ ўваходзіў у склад аўтазавода імя Кірава. Сёння комплекс цалкам належыць СДЮШАР № 2. У яго складзе – стадыён з футбольным полем з травяным пакрыццём памерам 105×68 метраў і ёмістасцю 3560 месцаў, гасцініца на 14 нумароў, спартыўная зала, тэнісныя корты, хакейная і валейбольная пляцоўкі, ролікабежны стадыён, лыжаролерная траса, турнікі. Зімой на стадыёне заліваюць каток.

Будынак стадыёна ў недабудаваным выглядзе быў закансерваваны ў канцы 1990-х гадоў. Будоўля аднавілася толькі ў сярэдзіне дзвюхтысячных. Паводле слоў Міхаіла Галушкова, на працягу паўтара гадоў дабудоўвалася трыбуна стадыёна. На поўную рэалізацыю праекта не хапіла сродкаў, бо задачай № 1 для прадпрыемства ў той час было стварэнне новых прамысловых магутнасцяў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая