Рус Бел Eng 中文

Станцыя абезжалезвання вады ў вёсцы Вільчіцы Магілёўскага раёна адновіць працу

Станцыя абезжалезвання вады ў вёсцы Вільчыцы Магілёўскага раёна адновіць працу. Пра гэта паведаміў старшыня райвыканкама Анатоль Дуцько.

Паводле слоў кіраўніка, на станцыі адбылася паломка абсталявання. Ужо заказана праектна-каштарысная дакументацыя, якая будзе выраблена на працягу месяца. У самы блізкі час станцыя запрацуе зноў.

У цэлым, праблема пітной вады актуальная для Магілёўскай вобласці. У канцы верасня ў Мінску з удзелам кіраўніка дзяржавы адбудзецца семінар, дзе будуць разгледжаны дадзеныя пытанні. Будзе таксама весціся гаворка аб рэспубліканскай праграме «Чыстая вада».

Па матэрыяле газеты «Прыдняпроўская ніва»

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна