Рус Бел Eng 中文

Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч 6 лістапада з рабочай паездкай наведае Магілёў

Рабочая паездка Старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча ў Магілёў адбудзецца 6 лістапада. Спікер верхняй палаты Парламента наведае ЗТАА «Омск Карбон Магілёў», дзе завершаны работы па будаўніцтве першага пускавога комплексу па вытворчасці тэхнічнага вугляроду.

Другі тэхналагічны паток плануецца да ўводу ў эксплуатацыю ў другім паўгоддзі 2019 года.

Усяго ў межах інвестыцыйнага праекта, разлічанага да канца 2020 года, маюць намер прыцягнуць інвестыцыі ў аб’ёме 136 млн. еўра, стварыць 448 новых працоўных месцаў, забяспечыць стварэнне вытворчасці тэхнічнага вугляроду магутнасцю 200 тыс. т у год.

Падчас рабочай паездкі Старшыня Савета Рэспублікі таксама прыме ўдзел у мерапрыемствах да 50-годдзя ААТ «Магілёўхімвалакно» і ўручыць памятныя знакі Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

20.11.2018 - 11:20 | Асабісты прыём грамадзян правядзе 21 лістапада ў Чавусах старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі

Выязны асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб правядзе 21 лістапада ў Чавусах старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі.

20.11.2018 - 10:15 | Асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правядзе 21 лістапада ў Клічаве памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў

Асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правядзе 21 лістапада ў Клічаве памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў.

19.11.2018 - 10:01 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 24 лістапада намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктар Некрашэвіч

Прамую тэлефонную лінію правядзе 24 лістапада намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Некрашэвіч Віктар Уладзіміравіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

17.11.2018 - 17:00 | Пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне найвышэйшых паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін у 2018 годзе ўшаноўвалі ў Магілёве

Пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне найвышэйшых паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін у 2018 годзе ушаноўвалі сёння ў Магілёве, паведамляе карэспандэнт сайта.

16.11.2018 - 12:14 | Народныя прадстаўнікі Магілёўскай вобласці і кітайскай правінцыі Хунань маюць намер актыўна абменьвацца вопытам работы

Народныя прадстаўнікі Прыдняпроўскага краю і кітайскай правінцыі Хунань маюць намер актыўна абменьвацца вопытам працы. Мерапрыемствы па ўмацаванні супрацоўніцтва абмяркоўвалі сёння падчас афіцыйнай сустрэчы старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык і намеснік старшыні Пастаяннага камітэта сходу народных прадстаўнікоў правінцыі Хунань Ян Вэйган.