Рус Бел Eng 中文

Старшынёй Крычаўскага райвыканкама прызначаны Дзмітрый Бачкоў

Дэпутаты раённага Савета дэпутатаў на пазачарговай сесіі зацвердзілі Дзмітрыя Бачкова на пасадзе старшыні Крычаўскага райвыканкама. Да сваіх паўнамоцтваў ён прыступіў сёння.

Новы кіраўнік нарадзіўся ў 1979 годзе ў Крычаве. У 2001-м скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, а ў 2006 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 2001 па 2002 год працаваў на РУП «Крычаўскі завод гумавых вырабаў імя 50-годдзя БССР». У 2002-м прыйшоў ва ўпраўленне эканомікі райвыканкама. З 2007 года працаваў на пасадзе намесніка старшыні райвыканкама. З 2017 года і да сённяшняга дня займаў пасаду першага намесніка старшыні.

Жанаты. Мае дваіх дзяцей.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая