Рус Бел Eng 中文

Стартаваў рэспубліканскі творчы конкурс «Пад знакам Года малой радзімы»

Стартаваў рэспубліканскі творчы конкурс «Пад знакам Года малой радзімы!», паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі, якое з'яўляецца яго арганізатарам.

На конкурс прадстаўляюцца матэрыялы, апублікаваныя ў друку або выпушчаныя ў эфір тэлевізійных або радыёвяшчальных СМІ, размешчаныя на інтэрнэт-сайтах на працягу 2018 года.

Конкурс праводзіцца ў катэгорыях «Рэспубліканскія друкаваныя СМІ», «Рэгіянальныя друкаваныя СМІ», «Рэспубліканскія электронныя СМІ» і «Рэгіянальныя электронныя СМІ». У першай і другой катэгорыях работы прадстаўляюцца ў намінацыях: «Землякі»; «Традыцыі і гісторыя роднага краю»; «У Год малой радзімы - вялікія справы»; «Малая радзіма ў фатаграфіях». Для электронных СМІ вызначаны намінацыі «Землякі»; «Традыцыі і гісторыя роднага краю»; «У Год малой радзімы - вялікія справы».

Матэрыялы з паметкай «На конкурс» не пазней за 15 студзеня 2019 года накіроўваюцца ў Міністэрства інфармацыі на адрас: 220004, г. Мінск, пр.Пераможцаў, 11. Журы вызначыць пераможцаў у кожнай намінацыі. Лаўрэаты будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства інфармацыі 1, 2 і 3 ступені. Па рашэнні журы найбольш актыўныя ўдзельнікі конкурсу могуць быць адзначаны спецыяльнымі дыпломамі, прызамі і іншымі ўзнагародамі. Узнагароджанне пераможцаў будзе арганізавана ў лютым будучага года.

Асноўныя мэты конкурсу - рэалізацыя задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў развіцці рэгіёнаў краіны; фарміраванне пашаны да малой радзімы, уклад у яе развіццё, паказ яркіх дасягненняў па захаванні і адраджэнні роднага краю; садзейнічанне выхаванню ў моладзі патрыятызму і любові да Радзімы праз паняцце «малая радзіма», фарміраванню актыўнай жыццёвай пазіцыі маладога пакалення краіны.

Інфармацыя і палажэнне аб конкурсе размешчаны на сайце ведамства.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая