Рус Бел Eng 中文

Суд аштрафаваў выканальніка абавязкаў галоўнага бухгалтара Крычаўскага прафесійнага агратэхнічнага каледжа на Br4,6 тыс.

Судом Крычаўскага раёна разгледжана крымінальная справа па абвінавачванні выканальніка абавязкаў галоўнага бухгалтара ўстановы адукацыі «Крычаўскі дзяржаўны прафесійны агратэхнічны каледж» у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі). Пра гэта паведаміў начальнік Крычаўскага міжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Сяргей Азаранка.

Праверкай, праведзенай работнікамі Крычаўскага міжраённага аддзела УДФР КДК па Магілёўскай вобласці, устаноўлена, што 25-гадовая жыхарка Крычава, працуючы спачатку намеснікам галоўнага бухгалтара, а з лістапада 2016 года выконваючы абавязкі галоўнага бухгалтара УА «Крычаўскі дзяржаўны прафесійны агратэхнічны каледж», са снежня 2015 года па студзень 2017 года завалодала грашовымі сродкамі каледжа ў суме Br3,6 тыс. шляхам завышэння свайго службовага акладу і выплаты прэміі без наяўнасці загаду кіраўніка. Незаконна атрыманыя грашовыя сродкі яна пералічвала на свой карт-рахунак.

Суд Крычаўскага раёна пры вынясенні прысуду ўлічыў усе змякчальныя акалічнасці (поўнае пакрыццё прычыненай шкоды, прыцягненне да крымінальнай адказнасці ўпершыню) і прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 200 базавых велічынь (Br4,6 тыс.) з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады, звязаныя з выкананнем адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, тэрмінам на 2 гады 6 месяцаў.

Прысуд уступіў у законную сілу.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "рэгіёны":

14.02.2019 - 14:48 | У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі адбылося два пажары

У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі адбылося два пажары. Пра гэта паведамілі ў цэнтры бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС.

12.02.2019 - 13:56 | Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне старшынёй Клічаўскага райвыканкама Віктара Рабкаўца

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 лютага разгледзеў кадравыя пытанні.

12.02.2019 - 08:07 | Спартыўная тэма набірае папулярнасць: у Антонаўцы гуляюць у валейбол, у Касцюковічах – у хакей

Зноў адкрылася днямі спартыўная зала ў сацыяльным цэнтры аграгарадка Антонаўка Чавускага раёна. Адкрыццё адзначылася таварыскім валейбольным матчам паміж камандамі жыхароў Антонаўкі і суседняга аграгарадка Каменка. Падчас гульні не пуставалі і глядацкія месцы – 40 балельшчыкаў прыйшлі падтрымаць мясцовых валейбалістаў-аматараў.

07.02.2019 - 09:45 | Увесь люты на пляцоўцы палігона «Асіповіцкі» праводзяцца планавыя падрыўныя работы

Увесь люты ў рабочыя дні з 9.00 да 16.00 на падрыўной пляцоўцы палігона «Асіповіцкі» вайсковай часці 12147 праводзяцца планавыя падрыўныя працы.

07.02.2019 - 09:12 | Рамонтныя работы ў Асіповіцкай СШ №4 плануецца завяршыць да верасня 2019 года

Рамонтныя работы ў Асіповіцкай СШ №4 плануецца завяршыць да верасня 2019 года. Пра гэта паведамілі ў аддзеле адукацыі Асіповіцкага райвыканкама.