Рус Бел Eng 中文

Сумеснае пасяджэнне прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і Магілёўскага аблвыканкама па стварэнні акруговых выбарчых камісій па выбарах у абласны Савет дэпутатаў 28 склікання адбудзецца 4 снежня

Сумеснае пасяджэнне прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта па стварэнні акруговых выбарчых камісій па выбарах у Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў дваццаць восьмага склікання адбудзецца 4 снежня ў 10.00 у зале селектарных нарад аблвыканкама (г.Магілёў, вул.Першамайская, д.71).

Даведачна:

У адпаведнасці з артыкулам 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, на сумесным пасяджэнні маюць права прысутнічаць прадстаўнікі палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, грамадзян, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад камісій.

Аб яўцы на сумеснае пасяджэнне камісіі неабходна паведаміць загадзя па тэлефоне: (8 0222) 32-66-51, (8 0222) 22 08 14.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая