Рус Бел Eng 中文

Сумесныя моладзевыя праекты прэзентуюць падчас V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі

«Сумесныя моладзевыя праекты будуць прэзентаваны падчас V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, – паведаміў другі сакратар ЦК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Алег Дзікун.

«Моладзевыя дэлегацыі дзвюх краін прымуць удзел у самой праграме V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі, паўдзельнічаюць у дыскусіях, прэзентуюць сумесныя праекты», – расказаў Алег Дзікун.

Паводле яго слоў, напярэдадні V Форуму рэгіёнаў будзе арганізавана некалькі мерапрыемстваў, дзе будуць актыўна ўдзельнічаць моладзевыя дэлегацыі дзвюх краін. У прыватнасці, абмеркаванне і прэзентацыя сумесных рэгіянальных праектаў пройдзе ўжо падчас XIII фестывалю «Моладзь за Саюзную дзяржаву» ў Растове-на-Доне 12-17 верасня. «З гэтага года па нашай ініцыятыве абноўлена праграма фестывалю. Праект збярэ прадстаўнікоў рэгіянальных моладзевых арганізацый дзвюх краін, і першыя міжрэгіянальныя пагадненні будуць падпісаны ўжо там. А на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі гэта набудзе больш шырокі фармат», – адзначыў Алег Дзікун.

Каля 250 маладых людзей дзвюх краін збярэ злёт студэнцкіх атрадаў Беларусі і Расіі «Моладзь будуе Саюз» 22-23 верасня ў Полацкім раёне. «Для іх будуць арганізаваны адукацыйныя пляцоўкі, майстар-класы, круглыя сталы, трэнінгі, будуць абмяркоўвацца пытанні ўдасканалення заканадаўчай базы і далейшага развіцця студатрадаўскага руху. Па выніках злёту будзе падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве на найбліжэйшыя пяць гадоў паміж БРСМ і Расійскімі студэнцкімі атрадамі. На базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі пройдзе відэа-мост «Масква-Мінск» з запрашэннем моладзевых арганізацый, дзе мы падвядзём вынікі злёту і прагаворым, што будзем абмяркоўваць на V Форуме рэгіёнаў на моладзевай секцыі. Дасягненні моладзевых арганізацый дзвюх краін таксама будуць прэзентаваны падчас VI моладзевага форуму Беларусі і Расіі «Моладзь – за Саюзную дзяржаву» 9-10 кастрычніка ў Магілёве», – падкрэсліў другі сакратар ЦК БРСМ.

Усе гэтыя праекты стануць пляцоўкамі для абмеркавання і падпісання пагадненняў паміж грамадскімі арганізацыямі Беларусі і Расіі. «Мы разлічваем дасягнуць канкрэтных пагадненняў на рэгіянальным узроўні. Дапусцім, Мінская вобласць з Маскоўскай, Брэсцкая – з Курскай і гэтак далей, каб зрабіць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва больш шчыльным сярод грамадскіх арганізацый. Таксама мы зможам паглядзець на практыцы, як рэалізуецца праз прызму эканомікі моладзевая палітыка, як арганізавана падтрымка моладзі на прадпрыемствах, зможам абмяняцца думкамі, выказаць нейкія пажаданні на будучыню», – рэзюмаваў Алег Дзікун.

 

БЕЛТА
 

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

17.01.2019 - 17:49 | Сучасную сістэму аўтаматычнага кантролю прамысловых выкідаў усталююць на ЗТАА «Омск Карбон Магілёў»

Сучасную сістэму аўтаматычнага кантролю прамысловых выкідаў усталююць на ЗТАА «Омск Карбон Магілёў». Пра гэта паведамілі сёння падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай экалагічнай абстаноўцы на тэрыторыі вобласці, у тым ліку, яе маніторынгу на ўчастку №4 СЭЗ «Магілёў».

16.01.2019 - 16:06 | РЭПАРТАЖ: Вясноўскі дом-інтэрнат: перадавы вопыт індывідуальнага развіцця і адаптацыі дзяцей-інвалідаў

Уключэнне дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя і дзяцей-інвалідаў у жыццё грамадства паступова становіцца магістральнай лініяй сацыяльнага развіцця Беларусі. Распрацавана спецыяльная праграма, галоўная ўвага ў якой надаецца жыццёвай кампетэнцыі такіх дзяцей, здольнасці жыць у нармальных умовах. Значных вынікаў у гэтай працы дамогся Вясноўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

15.01.2019 - 19:37 | У Палацы культуры вобласці прайшло мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю ўтварэння БССР

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, адбылося сёння ў Палацы культуры вобласці.

15.01.2019 - 10:32 | Галоўная тэма АДІ ў студзені: «Вялікія справы Года малой радзімы: знакавыя падзеі 2018 года»

Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 17 студзеня ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны, будзе прысвечаны Году малой радзімы і знакавым падзеям 2018 года. Пра гэта паведамілі ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.

14.01.2019 - 10:31 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 студзеня кіраўнік справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 студзеня кіраўнік справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.